▶️
Плэйлісты на youtube-канале "Будзьма беларусамі!", на якія варта падпісацца: 🔵«Беларусь 1863» —
відэапраект пра гісторыю паўстання Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Незвычайныя, нечаканыя моманты і малавядомыя факты, каб зразумець і адчуць атмасферу паўстання.
🔵«Трызуб і Пагоня» — Кацярына Ваданосава распавядае пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў, а таксама пра самыя важныя, часам спрэчныя старонкі ўласна беларускай гісторыі. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў.
🔵
«Смаленне вепрука» — факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Вядучая — Наста Суханосік.
🔵
«Сармат» — відэапраект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
🔵
«Хрусь і папалам» — відэапраект, у якім блогер Валера Руселік і Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) ламаюць нацыянальныя стэрэатыпы пра беларусаў, абапіраючыся на канкрэтныя факты, хто мы і адкуль.
🔵
Гатуем разам з «Будзьма» — кулінарны праект: гатуем смакоцці і цешым душы блізкіх. Рэцэпты традыцыйных і аўтэнтычных страў беларускай кухні.