TGViewer
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі! @budzmaorg · 2.54K subscribers
Post #37887 458
❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней чым праз 1,5 месяца. Чаму ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі такая чарга?

На гэтым тыдні ў Беларусі адзначаецца свята супрацоўнікаў беларускіх архіваў — Дзень архівіста. Звычайна да прафесійнага свята згадваюць кіламетры паліц, старажытныя граматы і мільёны дакументаў, якія архівісты штодзень старанна захоўваюць для наступных пакаленняў. Шануючы складаную працу кожнага беларускага архівіста, мы вырашылі паглядзець на архіўную сістэму Беларусі з іншага боку — вачыма звычайнага даследчыка, якому трэба зрабіць самае простае: апынуцца ў чытальнай зале і замовіць патрэбную справу.

🧐 Мы вырашылі правесці эксперымент і паспрабавалі запісацца ў тры гістарычныя архівы цэнтральнага ўзроўню — у Мінску (НГАБ), Вільні (LVIA) і Варшаве (AGAD). Расказваем, куды прасцей трапіць даследчыку, і разбіраемся, ці сапраўды даўжыня чаргі вынікае толькі з недахопу месцаў.

Працяг па спасылцы.📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 👍 7
  • 🔥 3
  • ❤ 1
More from @budzmaorg
  1. Oct 10, 2026✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Дыскусія-выстава ад аўтараў мед…
  2. Oct 9, 2026🔴 «Беларусь трэба адкрываць зноў». Павел Севярынец пра сваю кнігу «Соль зямлі», рускамоўн…
  3. Oct 9, 2026🧐 Як зрабіць капітал на солі? | Любамірскія герба «Дружына» у відэапраекце «Сармат» 🔵Як…
  4. Oct 9, 2026❗️Ужо заўтра Таццяна Багданава у Познані 10 кастрычніка прэзентуе кнігу для дзяцей Ужо ў г…
  5. Oct 9, 2026❗️🗡 Ужо заўтра адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і…
  6. Oct 9, 2026📚 Беларусаў запрашаюць у Школу адукатараў. Набор да 25 кастрычніка Міжнародны фонд развіц…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →