TGViewer
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі! @budzmaorg · 2.53K subscribers
Post #37891 298
❗️Ужо заўтра Таццяна Багданава у Познані 10 кастрычніка прэзентуе кнігу для дзяцей

Ужо ў гэтую суботу ў познаньскай прасторы Strefa Do_Wolności (Nowowiejskiego, 15/15а) адбудзецца сустрэча з беларускай пісьменніцай і мастачкай Таццянай Багданавай, піша bellit.info.

✍️ Пісьменніца прывязе ў Познань сваю новую кнігу «Не на сваім месцы», якая нядаўна выйшла ў выдавецкай ініцыятыве «Surma». Для малодшых чытачоў і чытачак Таццяна Багданава правядзе творчы майстар-клас «Робім павучкоў разам!».

❓ Пра што кніга

«Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. Ці атрымаецца ў Алесі знайсці сяброў, палюбіць вялікі горад і адчуць сябе на сваім месцы?» — інтрыгуе анатацыя да кнігі.

Гэта кранальная гісторыя пра эміграцыю і пошукі апірышча ў новых абставінах, з якімі сутыкнуліся тысячы беларускіх дзяцей.

Дзе і калі?


Дата: 10 кастрычніка
Час: 12:30
Месца: Strefa Do_Wolności (Познань, Nowowiejskiego, 15/15а).

Уваход вольны

Таццяна Багданава — беларуская мастачка і аўтарка родам з Гомеля. У 2023 годзе ў выдавецтве «Папуры» выйшла яе дзіцячая кніга «Мацей і чароўная раса». Пераможца Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» (2025).

Гэтым летам ілюстрацыі да англамоўнага варыянту кнігі «Не на сваім месцы» («Out of Place») трапілі ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу Hiii Brand Illustrators Awards.
  • 👏 7
  • ❤ 6
  • 🔥 2
  • 👍 1
More from @budzmaorg
  1. Oct 11, 2026ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на г…
  2. Oct 11, 2026Віцебск за адзін дзень: маршрут па горадзе, дзе сустракаюцца Альгерд, Шагал і Малевіч Віце…
  3. Oct 11, 2026✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Павел Севярынец у Лодзі. 🔸Бага…
  4. Oct 10, 2026Будзьма беларусамі! pinned a photo
  5. Oct 10, 2026▶️ Плэйлісты на youtube-канале "Будзьма беларусамі!", на якія варта падпісацца: 🔵«Беларус…
  6. Oct 10, 2026📚У Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA. Праграма 16–18 кастрычніка Вільня стане д…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →