TGViewer
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі! @budzmaorg · 2.54K subscribers
Post #37896 455
▶️ Плэйлісты на youtube-канале "Будзьма беларусамі!", на якія варта падпісацца:

🔵«Беларусь 1863» — відэапраект пра гісторыю паўстання Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Незвычайныя, нечаканыя моманты і малавядомыя факты, каб зразумець і адчуць атмасферу паўстання.

🔵«Трызуб і Пагоня» — Кацярына Ваданосава распавядае пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў, а таксама пра самыя важныя, часам спрэчныя старонкі ўласна беларускай гісторыі. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў.

🔵«Смаленне вепрука» — факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Вядучая — Наста Суханосік.

🔵«Сармат» — відэапраект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.

🔵«Хрусь і папалам» — відэапраект, у якім блогер Валера Руселік і Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) ламаюць нацыянальныя стэрэатыпы пра беларусаў, абапіраючыся на канкрэтныя факты, хто мы і адкуль.

🔵Гатуем разам з «Будзьма» — кулінарны праект: гатуем смакоцці і цешым душы блізкіх. Рэцэпты традыцыйных і аўтэнтычных страў беларускай кухні.
  • 🔥 6
  • 👍 3
  • ❤ 2
More from @budzmaorg
  1. Oct 11, 2026Віцебск за адзін дзень: маршрут па горадзе, дзе сустракаюцца Альгерд, Шагал і Малевіч Віце…
  2. Oct 11, 2026✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Павел Севярынец у Лодзі. 🔸Бага…
  3. Oct 10, 2026Будзьма беларусамі! pinned a photo
  4. Oct 10, 2026📚У Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA. Праграма 16–18 кастрычніка Вільня стане д…
  5. Oct 10, 2026✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Дыскусія-выстава ад аўтараў мед…
  6. Oct 9, 2026🔴 «Беларусь трэба адкрываць зноў». Павел Севярынец пра сваю кнігу «Соль зямлі», рускамоўн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →