Яшчэ ўвесну палітык, пісьменнік, публіцыст і былы палітвязень Павел Севярынец прэзентаваў сваю напісаную за кратамі кнігу вершаў «Беларусь — гэта святое», а ў кастрычніку справа дайшла да цалкам новага выдання — аўтарскага зборніка квізаў «Соль зямлі».
З яе прэзентацыяй Севярынец адправіўся ў літаратурны тур па дзясятку гарадоў Польшчы. Адпраўной кропкай стала сустрэча ў варшаўскім «Моладзевым хабе», дзе пісьменнік не толькі прадставіў свой новы твор, але правёў з гасцямі бадзёрую віктарыну і адказаў на пытанні.
🗣 Журналіст культурна-асветніцкага партала «Будзьма беларусамі!» распавядае пра самае цікавае, што казаў Павел Севярынец падчас прэзентацыі.
Павел Севярынец: "Калі б да мяне падышоў марсіянін і папрасіў адным сказам растлумачыць, што такое Беларусь, я б адказаў: «Беларусь — гэта сэрца святла».
Я веру, што Беларусь — унікальная краіна, якая паўплывала на культурны код і развіццё чалавецтва значна больш, чым мы звычайна думаем. Калі сабраць разам нашую гісторыю, культуру, навуку, рэлігійную спадчыну і лёсы выбітных людзей, адкрыецца карціна, якую мы самі часта недаацэньваем".
Працяг па спасылцы.📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
