Дакументальны фільм Blackbox Belarus: Wenn die Freiheit stirbt («Чорная скрыня: Беларусь. Калі памірае свабода») нямецкай рэжысёркі Ірэне Лангеман увайшоў у шорт-ліст Deutscher Menschenrechts-Filmpreis 2026 — нямецкай прэміі ў галіне правоў чалавека ў кіно, піша БАЖ са спасылкай на афіцыйны сайт прэміі.
Фільм Blackbox Belarus: Wenn die Freiheit stirbt выйшаў у 2025 годзе і расказвае пра Беларусь праз галасы людзей, якія апынуліся ў эміграцыі, і іх асабісты досвед — пра страх, палітычны пераслед, разрыў сямейных сувязяў, страту звыклага жыцця і існаванне ва ўмовах новай рэальнасці.
Назва Blackbox Belarus адсылае да ўсё большай закрытасці Беларусі для знешняга свету і цяжкасцяў з атрыманнем інфармацыі пра тое, што адбываецца ўнутры краіны.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
