10 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі «Будзьма беларусамі». Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч.
🗣 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага.
Што такое шляхта?
Як і за кім «панове» ваявалі?
Дзе жылі? На якой мове размаўлялі?
Як выхоўвалі дзяцей?
Як зараблялі грошы?
🔴 Раскажуць пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?..
⏰ Пачатак а 17:00.
📍Kawiarnia A100 Cafe, ul. Sienkiewicza 4, Białystok
Уваход вольны.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы @artpower_belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».
