TGViewer
Channel Public Channel
ArtPower Belarus

ArtPower Belarus

@artpower_belarus

Афіцыйны тэлеграм-канал ArtPower Belarus.

Для пытанняў і каментароў: @rada_kultury
info@artpowergrants.org

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Subscribers
1.67K
Photos
5.2K
Videos
462
Links
4.7K
Recent Posts 12 shown
Post #7451 174
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus

У новым матэрыяле — пра «Зэкамерон»: як кніга Максіма Знака, напісаная ў зняволенні, стала асновай для спектакля «Вольных Купалаўцаў», створанага пры падтрымцы ArtPower Belarus, а праз два гады гэтая гісторыя працягнулася музычным альбомам J:МОРС, таксама падтрыманым праграмай.

Разам з Алегам Гарбузам і Уладзімірам Пугачом расказваем, як адна творчая ідэя развівалася цягам двух гадоў і перарастала ў новыя формы.

Чытайце гісторыю па спасылцы
  • 🔥 8
  • ❤ 3
  • 👎 3
  • 👍 1
  • 💔 1
Post #7450 332
Шукаеце новых партнёраў для культурніцкага або медыйнага праекта?

Да 6 кастрычніка яшчэ адкрытая рэгістрацыя на афлайн-нэтворкінг «Культура і медыя: новыя партнёрствы», які адбудзецца 14 кастрычніка ў Варшаве.

Гэта магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх культурніцкіх арганізацый, журналістамі, рэдактарамі, блогерамі, незалежнымі аўтарамі і культурніцкімі менеджарамі, каб знайсці новыя кантакты і абмеркаваць супольныя праекты.

У праграме:

▪️ размова пра паспяховыя кейсы супрацоўніцтва культуры і медыя;
▪️ пітчынг шасці культурніцкіх і медыйных ідэй;
▪️ нэтворкінг і пошук новых партнёраў.

Калі вы працуеце з культурай або культурніцкім кантэнтам — далучайцеся.

📍 14 кастрычніка, Варшава
📝 Рэгістрацыя адкрытая да 6 кастрычніка (23:59 па Варшаве).
🔗 Зарэгістравацца можна тут
  • ❤ 5
  • 👎 3
  • 👍 1
Post #7449 320
Сёння і заўтра ў Вільні пройдуць дзве адкрытыя лекцыі літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты.

◾️ Лекцыя «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў»
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), Вільня
📅 1 кастрычніка, 18:30

Падчас лекцыі Аляксандр раскажа пра Віленскі ўніверсітэт і яго ролю ў культурным жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага, тайныя моладзевыя гурткі ў Вільні і Таварыства філаматаў. Асобна гаворка пойдзе пра роспуск таварыства, следства, пераслед яго ўдзельнікаў і далейшыя лёсы філаматаў.

Уваход вольны.

◾️ Лекцыя «Раман Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“: учора, сёння, назаўжды»
📍 Беларускі Замак (Naujoji Riovonių g. 10), Вільня
📅 2 кастрычніка, 18:00

Аляксандр прапануе нанова паглядзець на адзін з ключавых раманаў Уладзіміра Караткевіча — яго герояў, вобразы і сэнсы.

Падчас зняволення літаратуразнаўца напісаў кнігу «Лексікон „Каласоў пад сярпом тваім“», у якой даследаваў асновы і базавыя прынцыпы, на якіх будуецца тэкст Караткевіча. На сустрэчы ў Вільні ён раскажа пра сваё бачанне рамана і запросіць аўдыторыю да абмеркавання.

Уваход вольны.

Мерапрыемствы ладзяцца ў межах сумеснага праекта Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі», які рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
  • ❤ 6
  • 👍 3
  • 🥰 2
Post #7448 540
📣 ArtPower Belarus запускае новае кола па Трэку 2: Творчыя праекты!

З 24 верасня адкрыты прыём заявак на падтрымку культурніцкіх праектаў — ад мастацкіх праектаў, кніг, фільмаў і музычных альбомаў да фестываляў, перформансаў, адукацыйных і даследчых праграм.

У гэтым коле даступныя два фарматы:

▪️Міні: €3 000–10 000, працягласць 1–6 месяцаў.
▪️Мідзі: €10 000–35 000, а пры дадатковых умовах — да €50 000. Працягласць 3–8 месяцаў.

⏰ Дэдлайн: 29 кастрычніка 2026 года, 15:00 па мінскім часе (GMT+3).

Праекты могуць стартаваць не раней за 1 лютага 2027 года і павінны завяршыцца да 30 верасня 2027 года.

Таксама працягваецца прыём заявак па Трэку 3. Праекты ў асаблівых абставінах. Заяўкі прымаюцца на сталай аснове, сума падтрымкі: €1 000–5 000, у выключных выпадках — да €10 000.

👉 Усе ўмовы, тэрміны і падрабязнасці на сайце

Праграма ArtPower Belarus фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • 👎 9
  • 🔥 7
  • 👍 6
  • ❤ 2
  • 👏 1
Post #7447 550
Ужо заўтра ў Амстэрдаме 1 200 чалавек стануць удзельнікамі аднаго маштабнага перформансу ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

19 верасня на NDSM-werf адбудзецца A Percussion Piece — партысіпатыўны мастацкі праект медыямастака Максіма Тымінько, арганізаваны antiwarcoalition.art і падтрыманы ArtPower Belarus.

Каля 1 200 чалавек адначасова надзенуць кардонныя маскі з выявамі рэальных беларускіх палітвязняў і створаць агульную гукавую кампазіцыю з дапамогай звычайных прадметаў — рондаляў, вёдраў, бляшанак і іншых імправізаваных ударных інструментаў.

На 20–30 хвілін 1 200 асобных галасоў складуцца ў адзін, як знак салідарнасці з людзьмі, чые галасы былі прымусова заглушаныя, і напамін пра тое, наколькі крохкай можа быць свабода. Перформанс будзе зафіксаваны і стане асобным відэатворам.

Далучыцца да A Percussion Piece можа кожны: удзельнікі становяцца не гледачамі, а суаўтарамі маштабнага калектыўнага дзеяння.

📍 NDSM-werf, Амстэрдам
🗓 19 верасня
⏰ 16:00 — пачатак перформансу

Рэгістрацыя ўдзельнікаў і падрыхтоўка пачынаюцца загадзя.

🔗 Рэгістрацыя яшчэ адкрытая: makenoise.art

Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • ❤ 14
  • 🔥 3
  • 👍 2
Post #7446 443
Нагадваем: рэгістрацыя на праграму «Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў» працягваецца

Калі вы працуеце ў сферы культуры, медыя ці ствараеце кантэнт і хочаце знаходзіць партнёраў для сумесных праектаў, далучайцеся да праграмы @radakultury і @bajmedia ў межах ArtPower Belarus.
Удзельнікаў чакаюць два анлайн-воркшопы і фінальная сустрэча ў Варшаве: будзем шукаць агульныя тэмы і фарматы супрацоўніцтва, вучыцца пітчыць свае ідэі і знаёміцца з патэнцыйнымі партнёрамі.

💻 1 кастрычніка — воркшоп пра пошук агульных інтарэсаў і фарматаў супрацоўніцтва
💻 5 кастрычніка — практычны воркшоп па пітчынгу
🤝 14 кастрычніка — афлайн-нэтворкінг у Варшаве

📌 Да 20 верасня, 23:59 па Варшаве можна зарэгістравацца на поўную праграму і атрымаць магчымасць прадставіць сваю ідэю на пітчынгу падчас фінальнай сустрэчы.

Удзел бясплатны. Для ўдзельнікаў сустрэчы ў Варшаве магчыма пакрыццё выдаткаў на наземны транспарт з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.

Колькасць месцаў абмежаваная, удзельнікі праходзяць папярэднюю верыфікацыю.

🔗 Падрабязнасці на сайце і рэгістрацыя па спасылцы
  • 👎 7
  • 👍 5
  • ❤ 3
  • 🔥 1
Post #7445 473
ArtPower Belarus падтрымала выставу hyperMOTHER у межах Warsaw Gallery Weekend

З в 18 па 20 верасня 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе hyperMOTHER — выстава беларускага мастака Аляксандра Адамава, уключаная ў праграму WGW+ Warsaw Gallery Weekend.

Праект даследуе механізмы кантролю і «мяккай улады» праз вобраз санаторыя — прасторы, дзе клопат, камфорт і апека паступова ператвараюцца ў спосаб абмежавання асабістай аўтаноміі. Выстава будзе пабудаваная як татальная інсталяцыя, якая пагружае гледачоў у гэтую сістэму і прапануе не толькі назіраць за ёй, але і фізічна адчуць яе дзеянне.

Удзел у Warsaw Gallery Weekend дазволіць прадставіць актуальнае беларускае мастацтва польскай і міжнароднай аўдыторыі і ўключыць яго ў шырэйшы еўрапейскі кантэкст сучаснага мастацтва.

Фізічную выставу дапоўніць сайт праекта з дакументацыяй і матэрыяламі hyperMOTHER. Ён працягне жыццё праекта пасля завяршэння экспазіцыі і зробіць яго даступным для аўдыторыі, якая не зможа наведаць выставу ў Варшаве.

📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава
🗓 адкрыццё выставы 18 верасня 2026

Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • ❤ 14
  • 🥴 12
  • 👍 4
  • 🔥 1
  • 😁 1
  • 🍌 1
Post #7444 694
Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў

Як культурным праектам і медыя знаходзіць не толькі нагоды для публікацый, але і ідэі, якія можна рэалізаваць разам?

@radakultury разам з @bajmedia у межах ArtPower Belarus запускаюць праграму для культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, медыя, журналістаў, блогераў, незалежных аўтараў, кантэнт-крыэйтараў і іншых актараў, зацікаўленых у новых партнёрствах.

У праграме:

💻 1 кастрычніка — анлайн-воркшоп пра тое, як знаходзіць агульныя інтарэсы, тэмы і фарматы супрацоўніцтва.

💻 5 кастрычніка — практычны воркшоп па пітчынгу: як сцісла і зразумела прэзентаваць сваю ідэю і адаптаваць яе пад розных партнёраў.

🤝 14 кастрычніка — афлайн-нэтворкінг у Варшаве: кейсы паспяховых калабарацый, пітчынгі ідэй, зваротная сувязь і знаёмствы з патэнцыйнымі партнёрамі.

Далучыцца можна ў двух фарматах:

→ Уся праграма: два анлайн-воркшопы + сустрэча ў Варшаве.
📌 Рэгістрацыя да 20 верасня, 23:59 па Варшаве.
→ Толькі афлайн-нэтворкінг 14 кастрычніка.
📌 Рэгістрацыя да 6 кастрычніка, 23:59 па Варшаве.

Важна: удзел у пітчынгу падчас фінальнай сустрэчы будзе даступны толькі ўдзельнікам, якія прайшлі ўсю праграму.

Удзел бясплатны. Для ўдзельнікаў афлайн-нэтворкінгу магчыма пакрыццё выдаткаў на наземны транспарт з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.

Колькасць месцаў абмежаваная, праграма праходзіць у закрытым фармаце з папярэдняй верыфікацыяй удзельнікаў.

🔗 Падрабязнасці, поўная праграма і рэгістрацыя па спасылцы
  • 👎 9
  • ❤ 7
  • 👍 3
  • 🥰 3
Post #7442 472
Куды схадзіць у бліжэйшыя дні? Тры падзеі праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus у Амстэрдаме, Вільні і Варшаве.

▪️Freedom Lecture

На амстэрдамскай пляцоўцы De Balie адбудзецца адмысловая вечарына з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і філосафкі Вольгі Шпарагі. Праграма пачнецца з аўдыявізуальнага перформансу, створанага разам з Music for Belarus.

Падчас падзеі таксама афіцыйна прэзентуюць A Percussion Piece — маштабны партысіпатыўны перформанс у падтрымку беларускіх палітвязняў, які 19 верасня аб’яднае ў Амстэрдаме каля 1 200 удзельнікаў.

🕢 5 верасня, 19:30
📍 De Balie, Amsterdam
🔗 Праграма і квіткі

▪️Прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча»
Праект, прысвечаны жыццю і спадчыне Алеся Адамовіча, прэзентуюць у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.

Аўдыягід прапануе прайсці па сямі мясцінах Глушы, звязаных з жыццём пісьменніка, і пачуць гісторыі, успаміны і цытаты пра Адамовіча і месца, дзе прайшло яго дзяцінства.

🕓 5 верасня, 16:00
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20
🎟 Уваход вольны
🔗 Аўдыягід і інфармацыя пра праект

▪️Прэзентацыя кнігі «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі»

Аўтарка Настасся Панкратава прадставіць кнігу, якая захоўвае і вяртае ў публічную прастору падзеі, імёны і працэсы беларускага тэатра апошняга дзесяцігоддзя — у тым ліку гісторыі творцаў і калектываў, якія сёння сістэмна выдаляюцца з афіцыйнай гісторыі культуры.

Падчас сустрэчы можна будзе пагаварыць пра кнігу, а таксама пра сённяшні і заўтрашні дзень беларускага тэатра па абодва бакі мяжы.

🕖 9 верасня, 19:00
📍 Дом буслоў, Mickiewicza 18B, Варшава

Усе тры праекты рэалізуюцца пры падтрымцы ArtPower Belarus, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • ❤ 11
  • 👎 7
  • 👍 5
  • 🔥 2
Post #7441 473
Працягваецца прыём заявак на Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах

Трэк 3 ArtPower Belarus прызначаны для беларускіх дзеячаў культуры і ініцыятыў, якія апынуліся ў складаных або непрадбачаных жыццёвых і прафесійных абставінах: сутыкнуліся з рэпрэсіямі, вымушанай эміграцыяй, стратай фінансавання або іншымі крызіснымі сітуацыямі.

Падача заявак адкрытая на сталай аснове

◾️ Сума гранта: €1 000–5 000, у выключных выпадках да €10 000
◾️ Адбор: 1–2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці заявак
◾️ Старт праекта: не раней чым праз 5 тыдняў пасля падачы заяўкі
◾️ Завяршэнне праекта: не пазней за 31 жніўня 2027 года

За першы год працы Трэка 3 падтрымку атрымалі 36 праектаў, з іх 23 ажыццяўляюцца рэпрэсаванымі дзеячамі культуры, у тым ліку 12 былымі палітзняволенымі, выдваранымі з Беларусі пасля вызвалення.

Хто можа падавацца, якія праекты і выдаткі могуць атрымаць падтрымку і што неабходна для заяўкі, чытайце ў навіне па спасылцы
  • ❤ 9
  • 👎 9
  • 🔥 6
  • 👍 1
  • 🥰 1
Post #7440 531
ArtPower Belarus падтрымала развіццё sekktor як сервіснай платформы для прафесійнай супольнасці ў культуры

@sekktor развівае анлайн-платформу для дзеячаў і дзяячак культуры і сумежных сфер. У ліпені каманда перазапусціла вэб-версію платформы sekktor.online. Цяпер каманда праекта факусуецца на развіцці агрэгатара оўпэнколаў. Напрыклад, у раздзеле “Магчымасці” ўжо публікуецца ўдвая больш абвестак, чым у Telegram-канале @sekktor, а таксама дададзеная персаналізаваная email-рассылка з нагадкамі аб дэдлайнах.

Падтрымка аказваецца ў межах Трэка 1 «Арганізацыйнае развіццё» і скіраваная на развіццё самога sekktor як каманды і арганізацыі. Дзякуючы гранту, апрача дапрацоўкі платформы, каманда працуе над бачнасцю і ўстойлівасцю праекта.

Асобны кірунак — выкарыстанне ШІ ў рэдакцыйных працэсах, каб знаходзіць і апрацоўваць больш оўпэнколаў і такім чынам даваць дзеячам культуры больш інфармацыі пра даступныя магчымасці, у тым ліку, у вузкіх сферах. Зараз каманда публікуе каля 170 абвестак на месяц і ставіць задачу за восеньскія месяцы павысіць гэтую лічбу да 300.

«Дзякуючы ArtPower Belarus нам удалося выправіць памылкі першай платформы і закласці аснову, каб далей маштабаваць сайт больш гнутка, на сучасным тэхналагічным стэку», — адзначае каманда праекта sekktor.

🔗 Сачыць за магчымасцямі і развіццём платформы: sekktor.online

Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • 🔥 13
  • 🥴 9
  • ❤ 8
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 🤔 1
  • 😐 1
Post #7434 518
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus

У новым матэрыяле — гісторыя музыканта Аляксея Сяленкі, які пасля вызвалення апынуўся ў Літве і пачаў нанова будаваць сваё жыццё і вяртацца ў прафесію.

Падтрымка ў межах Трэка 3 ArtPower Belarus дазволіла Аляксею набыць барабанную ўстаноўку, аднавіць рэпетыцыі пасля доўгага перапынку і пачаць выступаць у Вільнюсе. Праз вулічныя перформансы ён паступова ўвайшоў у мясцовае музычнае асяроддзе, знайшоў новыя прафесійныя кантакты і працягвае развіваць праект, у аснове якога простая для яго думка: «Свабодны горад — гэта горад, дзе людзі могуць танцаваць на вуліцах».

У матэрыяле Аляксей распавядае пра вяртанне да музыкі пасля зняволення, адаптацыю ў новай краіне, вулічныя выступы як «прамую ін’екцыю культуры» і планы стварыць у Вільнюсе ўласную школу ігры на барабанах.

Чытайце артыкул па спасылцы
  • ❤ 11
  • 👎 7
  • 🔥 3
  • 👍 1
  • 🥰 1
  • 👏 1
Older posts →

About this channel

How can I read @artpower_belarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ArtPower Belarus: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ArtPower Belarus have?
ArtPower Belarus (@artpower_belarus) has 1.67K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ArtPower Belarus know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →