Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваўЯк культурным праектам і медыя знаходзіць не толькі нагоды для публікацый, але і ідэі, якія можна рэалізаваць разам?
@radakultury разам з
@bajmedia у межах ArtPower Belarus запускаюць праграму для культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, медыя, журналістаў, блогераў, незалежных аўтараў, кантэнт-крыэйтараў і іншых актараў, зацікаўленых у новых партнёрствах.
У праграме:💻 1 кастрычніка — анлайн-воркшоп пра тое, як знаходзіць агульныя інтарэсы, тэмы і фарматы супрацоўніцтва.
💻 5 кастрычніка — практычны воркшоп па пітчынгу: як сцісла і зразумела прэзентаваць сваю ідэю і адаптаваць яе пад розных партнёраў.
🤝 14 кастрычніка — афлайн-нэтворкінг у Варшаве: кейсы паспяховых калабарацый, пітчынгі ідэй, зваротная сувязь і знаёмствы з патэнцыйнымі партнёрамі.
Далучыцца можна ў двух фарматах:→ Уся праграма: два анлайн-воркшопы + сустрэча ў Варшаве.
📌 Рэгістрацыя да 20 верасня, 23:59 па Варшаве.
→ Толькі афлайн-нэтворкінг 14 кастрычніка.
📌 Рэгістрацыя да 6 кастрычніка, 23:59 па Варшаве.
Важна: удзел у пітчынгу падчас фінальнай сустрэчы будзе даступны толькі ўдзельнікам, якія прайшлі ўсю праграму.
Удзел бясплатны. Для ўдзельнікаў афлайн-нэтворкінгу магчыма пакрыццё выдаткаў на наземны транспарт з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.
Колькасць месцаў абмежаваная, праграма праходзіць у закрытым фармаце з папярэдняй верыфікацыяй удзельнікаў.
🔗
Падрабязнасці, поўная праграма і рэгістрацыя па спасылцы