TGViewer
Беларуская Рада культуры Беларуская Рада культуры @radakultury · 780 subscribers
Post #869 346
Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры сустрэліся з дакладчыцай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Агнешкай Памаскай і кіраўніцай сакратарыята Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і медыя Таццянай Тэрмаціч.

Агнешка Памаска рыхтуе даклад «Культура як аснова дэмакратызацыі Беларусі», на аснове якога будзе распрацаваная рэзалюцыя Рады Еўропы па гэтай тэме.

Для беларускага культурніцкага сектара гэта вельмі важны працэс. Даклад павінен сфармуляваць еўрапейскае бачанне таго, чаму культура мае прынцыповае значэнне для будучай дэмакратычнай Беларусі і на якую падтрымку з боку Еўропы можа разлічваць беларускі культурніцкі сектар.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі:

▪️значэнне культуры для дэмакратыі, ідэнтычнасці і суверэнітэту Беларусі;
▪️русіфікацыю, знішчэнне культурнай памяці і выкарыстанне культуры як інструмента аўтарытарнага кантролю;
▪️становішча беларускіх дзеячаў культуры ў Беларусі і ў выгнанні;
▪️ролю беларускай культуры ў еўрапейскай культурнай прасторы;
▪️канкрэтныя праблемы творцаў і шляхі іх вырашэння (візавыя цяжкасці, выпадкі дыскрымінацыі, абмежаванні для дзеячаў культуры старэйшага ўзросту ды інш.).

«На ўзроўні ЕС культура сёння ўжо трактуецца як стратэгічны рэсурс для дэмакратыі, устойлівасці і бяспекі. І наша галоўная думка ў тым, што беларускую культуру не трэба разглядаць толькі як аб'ект падтрымкі — яе трэба бачыць як партнёра Еўропы. У нас ёсць унікальны досвед супрацьстаяння прапагандзе, дэзінфармацыі і культурнай экспансіі Расіі. І гэты досвед можа працаваць на ўстойлівасць не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы»,

— адзначыў па выніках сустрэчы кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Са свайго боку Агнешка Памаска адзначыла важнасць беларускай тэматыкі і разуменне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія творцы па абодва бакі мяжы.

У красавіку 2027 года даклад будзе прадстаўлены ў Страсбуры перад прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Рэкамендацыі, сфармуляваныя ў гэтым дакуменце, могуць паўплываць на далейшую еўрапейскую палітыку ў дачыненні да беларускай культуры.
  • 👍 9
  • ❤ 5
  • 🔥 3
  • 🥰 2
  • 👏 1
More from @radakultury
  1. Oct 1, 2026Беларускай Радзе культуры 6 гадоў! За гэты час мы падтрымалі сотні творцаў і дзясяткі куль…
  2. Sep 29, 2026У Любліне адбыўся чарговы Форум культурніцкіх арганізацый — пляцоўка для каардынацыі працы…
  3. Sep 24, 2026Прадстаўляем асноўныя высновы мапінг-даследавання «Беларусь – Украіна: культурніцкі дыялог…
  4. Sep 21, 2026Культура — частка беларуска-ўкраінскага дыялогу і рэгіянальнай бяспекі. Падчас Форуму Астр…
  5. Sep 16, 2026Стала вядома пра вызваленне шэрагу беларускіх палітвязняў. Сярод іх культурніцкі менеджар…
  6. Sep 15, 202624 верасня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з Сяргеем Будкіным, кіраўніком Беларускай Рады ку…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →