Стала вядома пра вызваленне шэрагу беларускіх палітвязняў.
Сярод іх культурніцкі менеджар Павел Белавус, музыкі TOR Band Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык, Алесь Чумакоў, журналіст і медыямеджар Андрэй Аляксандраў, журналістка Ірына Злобіна, генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, былы генеральны дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў і іншыя.
Для Беларускай Рады культуры гэта асабліва важная навіна. У прыватнасці, мы неаднаразова ўздымалі справу TOR Band, адвакатавалі іх вызваленне і працягвалі нагадваць на міжнароднай арэне, што пераслед музыкаў, творцаў і культурніцкіх дзеячаў павінен быць спынены.
Таксама мы працягваем удакладняць інфармацыю і абнаўляць маніторынг рэпрэсій у культурніцкай сферы.
Пакуль дзясяткі прадстаўнікоў беларускай культуры знаходзяцца за кратамі або адбываюць пакаранне з абмежаваннем волі. Мы сочым за іх лёсам і аказваем ім фінансавую, юрыдычную і псіхалагічную падтрымку.
🔎 Маніторынг рэпрэсій — па спасылцы.
Post #871
323

- ❤ 15
- 🥰 3
- 🔥 2