ArtPower Belarus падтрымала выставу hyperMOTHER у межах Warsaw Gallery Weekend
З в 18 па 20 верасня 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе hyperMOTHER — выстава беларускага мастака Аляксандра Адамава, уключаная ў праграму WGW+ Warsaw Gallery Weekend.
Праект даследуе механізмы кантролю і «мяккай улады» праз вобраз санаторыя — прасторы, дзе клопат, камфорт і апека паступова ператвараюцца ў спосаб абмежавання асабістай аўтаноміі. Выстава будзе пабудаваная як татальная інсталяцыя, якая пагружае гледачоў у гэтую сістэму і прапануе не толькі назіраць за ёй, але і фізічна адчуць яе дзеянне.
Удзел у Warsaw Gallery Weekend дазволіць прадставіць актуальнае беларускае мастацтва польскай і міжнароднай аўдыторыі і ўключыць яго ў шырэйшы еўрапейскі кантэкст сучаснага мастацтва.
Фізічную выставу дапоўніць сайт праекта з дакументацыяй і матэрыяламі hyperMOTHER. Ён працягне жыццё праекта пасля завяршэння экспазіцыі і зробіць яго даступным для аўдыторыі, якая не зможа наведаць выставу ў Варшаве.
📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава
🗓 адкрыццё выставы 18 верасня 2026
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Post #7445
475

- ❤ 14
- 🥴 12
- 👍 4
- 🔥 1
- 😁 1
- 🍌 1