Сёння і заўтра ў Вільні пройдуць дзве адкрытыя лекцыі літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты.
◾️ Лекцыя «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў»
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), Вільня
📅 1 кастрычніка, 18:30
Падчас лекцыі Аляксандр раскажа пра Віленскі ўніверсітэт і яго ролю ў культурным жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага, тайныя моладзевыя гурткі ў Вільні і Таварыства філаматаў. Асобна гаворка пойдзе пра роспуск таварыства, следства, пераслед яго ўдзельнікаў і далейшыя лёсы філаматаў.
Уваход вольны.
◾️ Лекцыя «Раман Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“: учора, сёння, назаўжды»
📍 Беларускі Замак (Naujoji Riovonių g. 10), Вільня
📅 2 кастрычніка, 18:00
Аляксандр прапануе нанова паглядзець на адзін з ключавых раманаў Уладзіміра Караткевіча — яго герояў, вобразы і сэнсы.
Падчас зняволення літаратуразнаўца напісаў кнігу «Лексікон „Каласоў пад сярпом тваім“», у якой даследаваў асновы і базавыя прынцыпы, на якіх будуецца тэкст Караткевіча. На сустрэчы ў Вільні ён раскажа пра сваё бачанне рамана і запросіць аўдыторыю да абмеркавання.
Уваход вольны.
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах сумеснага праекта Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі», які рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
Post #7449
320

- ❤ 6
- 👍 3
- 🥰 2