ArtPower Belarus падтрымала развіццё sekktor як сервіснай платформы для прафесійнай супольнасці ў культуры
@sekktor развівае анлайн-платформу для дзеячаў і дзяячак культуры і сумежных сфер. У ліпені каманда перазапусціла вэб-версію платформы sekktor.online. Цяпер каманда праекта факусуецца на развіцці агрэгатара оўпэнколаў. Напрыклад, у раздзеле “Магчымасці” ўжо публікуецца ўдвая больш абвестак, чым у Telegram-канале @sekktor, а таксама дададзеная персаналізаваная email-рассылка з нагадкамі аб дэдлайнах.
Падтрымка аказваецца ў межах Трэка 1 «Арганізацыйнае развіццё» і скіраваная на развіццё самога sekktor як каманды і арганізацыі. Дзякуючы гранту, апрача дапрацоўкі платформы, каманда працуе над бачнасцю і ўстойлівасцю праекта.
Асобны кірунак — выкарыстанне ШІ ў рэдакцыйных працэсах, каб знаходзіць і апрацоўваць больш оўпэнколаў і такім чынам даваць дзеячам культуры больш інфармацыі пра даступныя магчымасці, у тым ліку, у вузкіх сферах. Зараз каманда публікуе каля 170 абвестак на месяц і ставіць задачу за восеньскія месяцы павысіць гэтую лічбу да 300.
«Дзякуючы ArtPower Belarus нам удалося выправіць памылкі першай платформы і закласці аснову, каб далей маштабаваць сайт больш гнутка, на сучасным тэхналагічным стэку», — адзначае каманда праекта sekktor.
🔗 Сачыць за магчымасцямі і развіццём платформы: sekktor.online
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Post #7440
531

- 🔥 13
- 🥴 9
- ❤ 8
- 👍 2
- 👏 1
- 🤔 1
- 😐 1