TGViewer
Channel Public Channel
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

@sekktor

Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Subscribers
4.41K
Photos
4.7K
Videos
46
Links
4.5K
Recent Posts 17 shown
Post #5339 464
🔥 Хуткі ддл! 📷 Magnum Learn Lab — стыпендыя на дзесяцімесячную праграму Magnum для фатографаў(-ак) 18–30 гадоў з краін Шэнгену

Першы доўгатэрміновы курс Magnum Photos: дзесяць месяцаў ментарства для аўтараў(-ак) на этапе ад пачатку да сярэдзіны кар'еры, з фокусам на мастацкае даследаванне і доўгае развіццё аднаго асабістага праекта. Ментары — фатографы(-кі) Magnum Newsha Tavakolian, Antoine d'Agata, Rafał Milach і іншыя.

Можна падавацца людзям 18–30 гадоў (на момент падачы), якія жывуць у адной з 29 краін Шэнгенскай зоны. Фармальная адукацыя не патрабуецца.

💶 Прапануецца: поўнае вызваленне ад платы за курс — 17 450 USD (≈15 350 EUR): 112 гадзін выязных майстэрняў, 8 гадзін індывідуальнага ментарства і 136 гадзін Expert Days з людзьмі з індустрыі. Праграма ідзе са студзеня да лістапада 2027 года і завяршаецца макетам кнігі і паказам падчас Paris Photo.

🔥⏳ Ддл: 28 верасня.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #5338 627
ArtPower Belarus — 3 000–35 000 EUR на творчыя праекты

Новае кола Трэка 2: падтрымка культурніцкіх прадуктаў і ініцыятываў, якія спрыяюць свабодзе выказвання і развіццю жывой беларускай культуры. Пасуюць самыя розныя фарматы — мастацкія праекты, фільмы, кнігі, музычныя альбомы, адукацыйныя і даследчыя праграмы, фестывалі, перформансы, майстар-класы.

Можна падавацца беларускім дзеячам(-кам) культуры, мастакам(-чкам) і культурніцкім ініцыятывам — як прыватным асобам, так і арганізацыям.

💶 Прапануецца: міні-гранты 3 000–10 000 EUR (праекты на 1–6 месяцаў) і мідзі-гранты 10 000–35 000 EUR (3–8 месяцаў); у асобных выпадках могуць разгледзець заяўкі да 50 000 EUR.

⏳ Ддл: 29 кастрычніка.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🖥 Шукаць гранты на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • 🔥 5
  • ❤ 2
  • 👍 2
Post #5337 557
Хуткі ддл! 👨‍💻💼 transmediale 2028 — куратарская пазіцыя ў Берліне

Адзін з вядучых сусветных фестываляў мастацтва і лічбавай культуры шукае куратара(-ку) выдання 2028 года.

Можна падавацца аднаму чалавеку або групе з мінімум 5 гадамі куратарскага досведу, рэальным досведам фандрайзінгу для мастацкіх праектаў, глыбокім веданнем міжнароднага медыямастацтва і свабодным валоданнем англійскай або нямецкай.

Важна: трэба ўжо жыць у Берліне або быць гатовым(-ай) пераязджаць на ключавыя перыяды — з кастрычніка-лістапада 2027 года пераезд у Берлін абавязковы; занятасць каля 70% на ўвесь тэрмін, а з кастрычніка 2027 — поўны дзень.

💶 Прапануецца: ганарар 40 000 EUR на чалавека або 50 000 EUR на групу — за ўвесь 16-месяцовы кантракт (снежань 2026 — сакавік 2028), з магчымасцю падоўжыць яго на выданне 2029 года.

🗂 Для заяўкі на гэтым этапе патрэбныя: запоўненная форма (.docx) і ліст-абгрунтаванне да 700 слоў; куратарскую канцэпцыю просяць ад тых, хто трапіць у шорт-ліст.

Нагадваем, што куратаркай юбілейнай выставы transmediale'2027 стала беларуска Антаніна Сцебур — даследчыца, куратарка, галоўная рэдактарка AWC Journal і заснавальніца дэкаланіяльнай даследчай лабараторыі Mycelium.


🔥⏳ Ддл: 30 верасня, 23:59 (Берлін).
🔗 Падаць заяўку

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #5336 567
🎤 «Бардаўская восень» — конкурс выканаўцаў беларускай аўтарскай песні

Фонд Tutaka шукае новыя галасы беларускай аўтарскай песні для фестывалю «Бардаўская восень».

Можна падавацца сольным выканаўцам, дуэтам, трыа і калектывам да 4 чалавек, у рэпертуары якіх ёсць мінімум 4 уласныя песні на беларускай мове.

🤝 Прапануецца: выступ на фестывалі «Бардаўская восень» 23–24 кастрычніка 2026, ганарар 2 000 PLN брутто, а таксама харчаванне і начлег пры неабходнасці.

⏳ Ддл: 2 кастрычніка.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 4
  • 👍 1
  • 😁 1
Post #5334 593
⏰ Нагадваем!

📣 «Ад ідэі да PR-кампаніі» — трэнінг для беларускіх ініцыятываў у Польшчы, 17–23 кастрычніка
💶 Каля 900 EUR камандзе на кампанію, жыллё і дарога.
⏳ Ддл: 27 верасня.

✦✦✦

⚖️ Школа па міжнародным крымінальным праве — тры дні ў Вільнюсе, 2–4 кастрычніка
🤝 Пражыванне і харчаванне.
⏳ Ддл: 28 верасня.

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • 👍 3
  • ❤ 1
Post #5333 561
🏺 International Ceramics Exhibition Mino — конкурс керамікі ў Японіі

Можна падавацца асобным аўтарам(-кам), групам і кампаніям — без абмежаванняў па адукацыі, узросце ці прафесійным статусе.

Праца мусіць быць зробленая пасля 1 лютага 2024 года і раней не адабрана на іншых конкурсах; габарыты — да 4 м² плошчы, 4 м вышыні і 100 кг вагі.

💴 Прапануецца: Grand Prix — 5 000 000 JPY (≈27 500 EUR), Gold Award — 2 000 000 JPY (≈11 000 EUR), Silver, Bronze, Special Judge's Award і асобная прэмія Sakazaki Shigeo для заяўнікаў(-ц) да 40 гадоў. Уладальніку(-цы) Grand Prix аплочваюць дарогу і пражыванне, каб прыехаць на цырымонію ўзнагароджання.

⏳ Ддл: 29 студзеня 2027.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 3
  • 👍 1
Post #5332 585
🏰 Schlossmediale Werdenberg 2027 — 4 000 CHF і пяць тыдняў у швейцарскім замку для аўдыявізуальных мастакоў(-чак)

Можна падавацца асобным аўтарам(-кам) (дуэты і калектывы не бяруць) з прафесійным досведам у саўнд-арце, аўдыявізуальным мастацтве, інсталяцыі, скульптуры, ленд-арце або перформансе — чыста гукавыя інсталяцыі без візуальнага вымярэння не разглядаюцца.

💶 Прапануецца: ганарар 4 000 CHF (≈4 240 EUR), 1 000 CHF (≈1 060 EUR) на дарогу, транспарт і харчаванне, да 1 000 CHF на матэрыялы, асобны пакой у гісторычным доме побач з замкам і бясплатны ўваход на ўсе падзеі фестывалю.

⏳ Ддл: 18 кастрычніка.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #5331 600
🖥 CIFRA Open Call — 1 000 EUR для screen-native работ пра ўладу і супраціў

CIFRA шукае працы, якія даследуюць сучасныя формы ўлады: алгарытмы, платформы, інстытуцыі, сацыяльныя нормы, медыя і нябачныя сістэмы штодзённага жыцця. Цікавіць не толькі тое, як ўлада дзейнічае на нас, але і як яе можна перанакіроўваць, сабатаваць, пераасэнсоўваць або выкарыстоўваць для салідарнасці і аднаўлення.

Можна падавацца мастакам(-чкам), якія працуюць з рухомай выявай, відэа, лічбавымі і screen-native фарматамі.

💶 Прапануецца: 6 пераможцаў атрымаюць па 1 000 EUR. Усе пераможцы будуць прадстаўленыя на платформе і ў яе рэдакцыйных і сацыяльных каналах.

⏳ Ддл: 1 лістапада.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #5330 607
Brooks International Fellowship — 6 месяцаў у Tate Britain і Delfina Foundation для міжнародных даследчыкаў(-ц)

Дзве стыпендыі 2027 года:
• «Leonora Carrington: Art and the Theatre of Life» — пра тэатр і перфарматыўнасць у практыцы мастачкі,
• «Artist Supported Studios» — пра тое, як галерэі падтрымліваюць мастакоў(-чак) праз доўгатэрміновую працу з supported studios.

Можна падавацца даследчыкам(-цам), куратарам(-кам), мастакам(-чкам), аўтарам(-кам) і іншым прафесіяналам(-кам) у візуальным мастацтве, якія базуюцца па-за Вялікабрытаніяй і маюць даследчы досвед.

Важна: трэба быць у Вялікабрытаніі ўвесь перыяд (5 красавіка — 17 верасня 2027), поўная занятасць 36 гадзін на тыдзень (4 дні ў Tate, 1 дзень — праграма Delfina Foundation).

💷 Прапануецца: авіябілет у абодва бакі, трансфер з аэрапорта, кампенсацыя і падтрымка з візай, стыпендыя 40 GBP у дзень, праязны ў Лондане, асобны пакой у Delfina Foundation і даследчы рэсурсны бюджэт, а таксама доступ да калекцый і сетак Tate і паездкі ў іншыя інстытуцыі Вялікабрытаніі і Еўропы.

⏳ Ддл: 21 кастрычніка.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 3
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #5329 615
🌾 Sansusī Wellbeing Residency — два месяцы ў Латвіі для сацыяльна заангажаваных творцаў

Рэзідэнцыя, якая ідзе ў цеснай супрацы з мясцовым цэнтрам аховы здароўя і псіханеўралагічнай клінікай. Ідэя ў тым, што праз актыўны дыялог паміж творцамі і супольнасцю можна ўплываць на калектыўнае самаадчуванне.

Можна падавацца сучасным творцам у сцэнічных мастацтвах, музыцы, візуальных мастацтвах, дызайне і міждысцыплінарных практыках з краін Creative Europe (акрамя Латвіі).

Трэба быць гатовым(-ай) не менш за 8 гадзін на тыдзень працаваць з мясцовай супольнасцю — пажылымі людзьмі, кліентамі(-камі) і персаналам аховы здароўя.

💶 Прапануецца: пражыванне ў цэнтры «Susēja», дзённыя выплаты 30 EUR (разам 1 800 EUR за 60 дзён брута), кампенсацыя дарогі 400–800 EUR і дадатковыя выплаты (сям'я, віза, зялёная мабільнасць, даступнасць), куратарская падтрымка і Activity Hall на 70 м² для заняткаў і канцэртаў.

⏳ Ддл: 11 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 4
  • 👍 1
Post #5327 694
Стыпендыі ад HBK Braunschweig: год у Германіі і 1600 EUR у месяц 🇩🇪

Галоўнае: падчас фінансавання нельга мець заробак, іншую стыпендыю ці дзяржаўную дапамогу — стыпендыя мусіць быць адзіным даходам.

⏳ Ддл: 4 кастрычніка, 23:59 CEST.

✦✦✦

1️⃣ Стыпендыі для мастакоў(-чак) — 7 месцаў: 5 у выяўленчым мастацтве і 2 у гукавым

Патрэбная завершаная мастацкая адукацыя, скончаная паміж 31 сакавіка 2016 і 1 красавіка 2023. Кожнаму(-ай) прызначаюць ментара(-ку) з прафесароў(-ак) HBK — выбіраць можна самім.
💶 Прапануюць: 1600 EUR у месяц, кватэру, падтрымку на праект і дарогу, фінальную выставу.
📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

2️⃣ Куратарская стыпендыя — адно месца для куратара(-кі) на раннім этапе кар'еры

Тут не патрабуюць ні мастацкай адукацыі, ні дыплома — толькі 3 гады куратарскага досведу. Задача: прыдумаць канцэпцыю фінальнай выставы, увайсці ў журы, якое адбірае мастакоў(-чак), і год з імі працаваць. Плюс уласны праект з установай у Ніжняй Саксоніі.
💶 Прапануюць: 1600 EUR у месяц, кватэру, да 4000 EUR на выставу і 2000 EUR на дарогу.
📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 3
  • 👍 1
  • 😁 1
Post #5325 735
Дзве рэзідэнцыі з дэдлайнам 1 кастрычніка

✦✦✦

🇱🇺 Embellie 2027 у neimënster — рэзідэнцыя пра сувязь пакаленняў

Прымаюць прапановы з усіх дысцыплін — ад візуальнага мастацтва да тэатра, музыкі, танца і літаратуры.

💶 Прапануюць: ганарар 2000 EUR за два тыдні даследчай рэзідэнцыі, жыллё і студыю. Калі журы абярэ ваш праект для ліпеньскага паказу — яшчэ 1500 EUR вытворчага бюджэту.

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🇫🇷 MiraClair Wealth Art Prize 2026 — прэмія ў выглядзе рэзідэнцыі ў Правансе

Прыз — два тыдні ў адрэстаўраванай алейнай млыні XVII стагоддзя Moulin de Gréoux разам з NG Art Creative Residency. Зададзенай тэмы няма, абавязковага фінальнага паказу таксама: чакаюць, што вы будзеце дзяліцца ідэямі і працаваць побач з іншымі аўтарамі(-камі). Для #візуальнае_мастацтва, #фатаграфія, #скульптура, тэкстылю і змешаных медыя.

🤝 Прапануюць: прыватны пакой, студыю 100 м², вулічную зону для гліны, харчаванне farm-to-table, агульны аўтамабіль і ментарства дырэктаркі Nicky Ginsberg.

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🖥 Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 1
  • 👍 1
Post #5324 764
📖 Übersetzungslabor — бясплатная лабараторыя перакладу з беларускай і ўкраінскай на нямецкую

Перакладчыцкая лабараторыя ад Fem.Cultural Network: удзельніцы* будуць перакладаць літаратурныя тэксты, створаныя ў межах рэзідэнцыі для маладых аўтарак* з Беларусі у выгнанні і з Украіны. Гатовыя пераклады прафесійна адрэдагуюць і апублікуюць разам з арыгіналамі ў кнізе.

Можна падавацца жанчынам*, якія валодаюць нямецкай на ўзроўні роднай і добра ведаюць беларускую або ўкраінскую — асабліва вітаюцца людзі, што выраслі ў дзвюх мовах. Прафесійны досвед перакладу не патрабуецца.

⏳ Ддл: 1 кастрычніка, 18:00.
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • 👍 4
  • ❤ 1
Post #5323 682
💃 Graner Creative Grants — рэзідэнцыі і гранты для танца і live мастацтваў

Graner — цэнтр стварэння ў сферы танца і live мастацтваў у Барселоне, частка сеткі Creative Factories Barcelona. Гранты 2027 года падтрымліваюць мастацкія даследаванні і стварэнне праектаў, звязаных з целам, рухам, харэаграфічным мысленнем і новымі перфарматыўнымі фарматамі.

Можна падавацца мастакам(-чкам), калектывам і прафесіяналам(-кам), якія працуюць з танцам і live мастацтвам.
Ёсць асобная катэгорыя International для тых, хто базуецца па-за Іспаніяй і не мае пастаяннай сувязі з каталонскай ці іспанскай сцэнай; калі падаецеся на International, нельга падавацца на іншыя катэгорыі гэтага набору, і атрымаць можна толькі адзін грант.

💶 Прапануецца: 3 000 EUR, працоўная прастора, мастацкае суправаджэнне, доступ да агульнай прасторы і ўдзел у лабараторыях і варкшопах; дарогу пакрываюць толькі для ўдзелу ў двух штогадовых сустрэчах APLEC. Рэзідэнцыя доўжыцца ад 2 да 6 тыдняў (не абавязкова запар) паміж студзенем і снежнем 2027.

⏳ Ддл: 29 верасня.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 1
  • 👍 1
Post #5322 740
Art Connect Residency — 90-дзённая рэзідэнцыя у Славакіі для мастакоў(-чак) і пісьменнікаў(-ніц)

Можна падавацца візуальным мастакам(-чкам), аўтарам(-кам), якія працуюць з лічбавым мастацтвам, пісьменнікам(-цам) і культурным прафесіяналам(-кам) любой нацыянальнасці. Важна: падавацца могуць толькі тыя, хто легальна жыве у краіне Creative Europe (акрамя Славакіі).

Калі: 1 сакавіка — 29 траўня 2027.

💶 Прапануецца: жыллё ў цэнтры, працоўная прастора у Kino Úsmev, ментарская падтрымка, 30 EUR у дзень на харчаванне і лакальны транспарт, дарожная падтрымка 400–800 EUR і дадатковыя выплаты (віза, дзеці, зялёная мабільнасць).

Толькі 4 месцы, заяўкі разглядаюць па меры паступлення.

⏳ Ддл: 27 верасня, 23:59 CEST (можа закрыцца раней).
🔗 Падаць заяўку

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #5321 786
💼 TUTAKA шукае СММ-спецыяліста(-ку) і кіраўніка(-цу) праектаў у Беластоку | #Польшча

Каго чакаюць:
• Людзей, якія жывуць у Беластоку — каманда пакуль не працуе з новымі людзьмі дыстанцыйна;
• Студэнтаў(-ак), выпускнікоў(-ц) або людзей на пачатку прафесійнага шляху;
• Досвед у культурнай сферы вітаецца, але не абавязковы.
• Мовы: працоўная мова — беларуская; польская патрэбная мінімум на ўзроўні B2. Англійская будзе перавагай.

🤝 Прапануецца: афіцыйны дагавор (у залежнасці ад патрэб — umowa o dzieło, umowa zlecenia, у перспектыве магчыма umowa o pracę), камфортны офіс, адпачынак двойчы на год, прэміі і праца ў адным з найбуйнейшых беларускіх фондаў у Польшчы.

⏳ Ддл: 1 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 3
  • 👍 1
  • 😁 1
Post #5320 761
🏖 Пасля мінулага тыдня з яго 25 дэдлайнамі гэты выглядае амаль курортна: усяго 8 (вось яны). Добрая нагода не хапацца за пяць заявак адразу, а спакойна дапісаць адну.

→ Сёння, 21 верасня, закрываюцца дзве магчымасці:
• CNI Women Fellowship, васьмімесячная праграма для беларускіх экспертак з ментарствам, навучальным візітам у Стакгольм і фінальнай канферэнцыяй у Варшаве;
• The Big Book of Mixed Media Artists: адбор ста творцаў у друкаваную кнігу, ад 18 гадоў, без абмежаванняў па краінах.

→ Наступны дзень з дэдлайнамі — 25 верасня:
◦ SoAlive Music Conference — пітчынг трэка перад больш чым дзесяццю music supervisors у Сафіі, любыя жанры і краіны;
◦ Fritt Ord — 40 000 NOK на магістарскі праект пра свабоду слова, журналістыку ці грамадскую дыскусію.

У той самы дзень у Варшаве праходзіць BelTech 4.0 — міжнародная тэхналагічная канферэнцыя беларускай бізнес-супольнасці: 500+ удзельнікаў(-ніц) з 15 з лішнім краін, нетворкінг і VIP-прыём.

→ У суботу, 26 верасня, можна зазірнуць на адукацыйную сустрэчу ў Варшаве пра вытокі дэмакратычнай думкі ў Беларусі — «Ад ідэі да ідэалогіі».

→ А ў нядзелю, 27 верасня, апошні дзень заявак на:
• Medialab Matadero — 10 000 EUR на сямімесячную даследчую рэзідэнцыю ў Мадрыдзе, хоць тут патрэбнае грамадзянства ЕС або дазвол легальна быць у Іспаніі ўвесь час рэзідэнцыі;
• «Ад ідэі да PR-кампаніі» — тыднёвы трэнінг у Польшчы для беларускіх ініцыятываў, з дарогай, пражываннем і каля 900 EUR на саму кампанію.

Калі сярод дэдлайнаў гэтага тыдня нічога не зачапіла, не закрывайце sekktor занадта хутка. Мы ўвесь час дадаем штосьці новенькае — калі не на гэты тыдзень, дык на бліжэйшыя дакладна.

🖥 Шукаць магчымасці на sekktor.online

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 3
  • 👍 1
Older posts →

About this channel

How can I read @sekktor without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі have?
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі (@sekktor) has 4.41K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →