TGViewer
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі @sekktor · 4.41K subscribers
Post #5337 568
Хуткі ддл! 👨‍💻💼 transmediale 2028 — куратарская пазіцыя ў Берліне

Адзін з вядучых сусветных фестываляў мастацтва і лічбавай культуры шукае куратара(-ку) выдання 2028 года.

Можна падавацца аднаму чалавеку або групе з мінімум 5 гадамі куратарскага досведу, рэальным досведам фандрайзінгу для мастацкіх праектаў, глыбокім веданнем міжнароднага медыямастацтва і свабодным валоданнем англійскай або нямецкай.

Важна: трэба ўжо жыць у Берліне або быць гатовым(-ай) пераязджаць на ключавыя перыяды — з кастрычніка-лістапада 2027 года пераезд у Берлін абавязковы; занятасць каля 70% на ўвесь тэрмін, а з кастрычніка 2027 — поўны дзень.

💶 Прапануецца: ганарар 40 000 EUR на чалавека або 50 000 EUR на групу — за ўвесь 16-месяцовы кантракт (снежань 2026 — сакавік 2028), з магчымасцю падоўжыць яго на выданне 2029 года.

🗂 Для заяўкі на гэтым этапе патрэбныя: запоўненная форма (.docx) і ліст-абгрунтаванне да 700 слоў; куратарскую канцэпцыю просяць ад тых, хто трапіць у шорт-ліст.

Нагадваем, што куратаркай юбілейнай выставы transmediale'2027 стала беларуска Антаніна Сцебур — даследчыца, куратарка, галоўная рэдактарка AWC Journal і заснавальніца дэкаланіяльнай даследчай лабараторыі Mycelium.


🔥⏳ Ддл: 30 верасня, 23:59 (Берлін).
🔗 Падаць заяўку

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 2
  • 👍 1
More from @sekktor
  1. Sep 25, 2026🔥 Хуткі ддл! 📷 Magnum Learn Lab — стыпендыя на дзесяцімесячную праграму Magnum для фатог…
  2. Sep 25, 2026ArtPower Belarus — 3 000–35 000 EUR на творчыя праекты Новае кола Трэка 2: падтрымка культ…
  3. Sep 25, 2026🎤 «Бардаўская восень» — конкурс выканаўцаў беларускай аўтарскай песні Фонд Tutaka шукае н…
  4. Sep 24, 2026⏰ Нагадваем! 📣 «Ад ідэі да PR-кампаніі» — трэнінг для беларускіх ініцыятываў у Польшчы, 1…
  5. Sep 24, 2026🏺 International Ceramics Exhibition Mino — конкурс керамікі ў Японіі Можна падавацца асоб…
  6. Sep 24, 2026🏰 Schlossmediale Werdenberg 2027 — 4 000 CHF і пяць тыдняў у швейцарскім замку для аўдыяв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →