TGViewer
Channel Public Channel
sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры

sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры

@sekktor_news

Рэлізы, падзеі, імёны ў беларускай культуры
Даслаць навіну @sekktor_newsadmin | sekktor.online@gmail.com

sekktor.online | taplink.cc/sekktor.online
Магчымасці @sekktor
Кам'юніці @sekktor_chat
! Падтрымаць каманду coff.ee/sekktor | t.me/sekktor_news?boost
Subscribers
209
Photos
503
Videos
26
Links
417
Recent Posts 12 shown
Post #591 965
Напрыканцы жніўня хочацца ўхапіць яшчэ трошкі лета і самыя яго яскравыя моманты. Што мы і робім… вяртаючыся на адну з імпрэз у рамках кракаўскага фестываля Letucien’ – дыскусію “Летуценнікі і практыкі: тры пакаленні беларускай культуры”.

У нашым павольным і настоенным, як віно з дзьмухаўцоў, рэпартажы мы сабралі рэзюмэ той размовы. Дыскусія хоць і не ставіла мэтай вырашыць набалелае ў беларускай культурніцкай павестцы, усё ж добра зафіксавала зрэз сённяшніх стратэгій працягваць у ёй існаваць. Як і тыя дзве закладзеныя ў назву дыскусіі ментальныя мадэлі працы ў культуры: чыстай творчасці і практычнай здольнасці “ўпакаваць” яе ў патрэбны час і месца.

Відэа 👆– ад арганізацыйнай каманды дыскусіі, а ад нас – рэпартаж з эфектам прысутнасці👇, дзе структураваныя асноўныя ніці размовы, жарты і афірмацыі для культработніц і культработнікаў. Можна чытаць і перачытваць перад пачаткам любога збору на вашы праекты!

🔗 "Каб быць запатрабаваным, беларускае мастацтва павінна быць уваходам у размову пра сусвет сёння”.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • 🔥 1
Post #582 1.09K
🌱14 жніўня Света Бень і Яўген Кучмейна выпусцілі альбом-глыбу “Карова белая”.

І Света, і Яўген паасобку працуюць з няпростымі матэрыямі, і ў выніку іх калабарацыі, у адным з паралельных сусветаў, магла б узнікнуць чорная дзіра, якая б усіх нас праглынула. Але ў існым — атрымалася моцная, складаная, тонкая і часам іранічная, вельмі шчырая і вялікая праца.

Наш журналіст Іван Марозька пагутарыў са стваральнікамі рэліза, які з вялікай верагоднасцю стане галоўнай падзеяй на беларускай метафізічнай сцэне.

🔗 Чытаць поўны артыкул на sekktor.online.

Настойліва раім прачытаць і набыць квіток ў бліжэйшы горад на мапе канцэртнага тура!

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 4
  • 🥰 4
  • 👍 3
Post #580 202
Света Бень і Яўген Кучмейна выпусцілі альбом «Карова белая»

Кружэлка была запісана ў мабільнай студыі Яўгена «Нёман-9» у Малых Азеранах на Падляшшы — недалёка ад беларускай мяжы.

[ Падрабязнасці ]

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 8
  • 🔥 2
  • 👍 1
Post #579 195
«Радзіва Прудок» едзе ў тур па Польшчы!

Часам дастаткова аднаго слова, аднаго паху ці аднаго гуку, каб на імгненне апынуцца дома. Там, дзе ўлетку пахне скошанай травой і дымам ад вогнішча. Дзе сусед заходзіць не па справе, а «на хвілінку», якая расцягнецца на цэлы вечар. Дзе ўсё здаецца такім знаёмым, што нават цішыня гучыць па-свойму.


[ Падрабязнасці ]

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 4
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #569 144

Forwarded from sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

⚡️ Нядаўна беларуская пісьменніца тоні лашдэн з'ездзіл:а на Oxbelly — прэстыжную рэзідэнцыю для творцаў, якія працуюць у мастацкай літаратуры. Мы нават не ўяўлялі, наколькі рэзідэнцыя прэстыжная, калі посцілі анонс!

Як удзел у гэтым 10-дзённым рэтрыце з лаўрэатамі сусветна вядомых прэмій не толькі дае пабачыць Грэцыю, але і, у добрым сэнсе, прымушае пашырыць межы ўласнай практыкі? Як падрыхтавацца да падобных праграм? — У картках тоні дзеліцца адборнымі ўражаннямі і фота-відэа з месца падзей, як і парадамі ад для тых, хто шукае натхненне, role models, а магчыма, і гонар за мэтаскіраваных калег у белкульце!

🔗 Чытаць поўны артыкул на sekktor.online!

✨ Хацелі б падзяліцца падобным досведам? Напішыце нам у @sekktor_admin з пазнакай “Як з’ездзілі?”.
Важна! Неабходна быць гатовым да публікацыі пад сваім імем ці вядомым псеўданімам. Ананімныя гісторыі, на жаль, не можам узяць у працу.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 3
  • 🥰 3
  • 🔥 2
Post #565 181
У Варшаве адбудзецца кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец

Частку выручкі выдавецтвы накіруюць сям’і пісьменніцы, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі.

[ Падрабязнасці ]

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 6
  • 🔥 2
  • 👍 1
Post #564 151
Гурт Irdorath прэзентаваў кліп «Праз хмары», створаны разам з музыкамі нідэрландскага гурта Omnia

Як расказваюць Надзея і Уладзімір Калач, песня нарадзілася год таму ў момант найцяжэйшага маральнага і фізічнага зняможання.

[ Падрабязнасці ]

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
YouTube Irdorath feat. Omnia - Praz Chmary (Through the Storm Clouds) | Official Music Video "Praz Chmary" (Through the Storm Clouds) This song was written exactly a year ago — at a moment when we (Nadezhda and Vladimir) were as exhausted as we've ever been, both mentally and physically, from chasing our long-held dream. We were pushing through…
  • ❤ 4
  • 👍 2
  • 🔥 2
Post #554 2.39K
⚡️Ужо заўтра ў Кракаве адбудзецца «самы беларускі і самы летні» фэст — «Летуцень».

Толькі ўявіце сабе: у касцяку каманды — 15 чалавек, а агулам на тое, каб сёлетні фэст адбыўся, уклаліся каля 150 летуценніц і летуценнікаў з некалькіх краін.

10 пляцовак з самымі рознымі прапановамі для ўсёй сям’і, гіганцкі арт-маркет, варкшопы, дыскусіі і, безумоўна, канцэрты.

Мы паразмаўлялі з трыма арганізатаркамі пра гісторыю, філасофію фестывалю, пра дылемы ў яго эканоміцы, традыцыі ўнутры праграмы і запаветныя мары на будучыню.

👉 Уся размова
🏄‍♀️ Уся праграма
♥️ Падтрымаць

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 7
  • 🔥 4
  • 👍 3
Older posts →

About this channel

How can I read @sekktor_news without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры have?
sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры (@sekktor_news) has 209 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →