TGViewer
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі @sekktor · 4.41K subscribers
Post #5320 767
🏖 Пасля мінулага тыдня з яго 25 дэдлайнамі гэты выглядае амаль курортна: усяго 8 (вось яны). Добрая нагода не хапацца за пяць заявак адразу, а спакойна дапісаць адну.

→ Сёння, 21 верасня, закрываюцца дзве магчымасці:
• CNI Women Fellowship, васьмімесячная праграма для беларускіх экспертак з ментарствам, навучальным візітам у Стакгольм і фінальнай канферэнцыяй у Варшаве;
• The Big Book of Mixed Media Artists: адбор ста творцаў у друкаваную кнігу, ад 18 гадоў, без абмежаванняў па краінах.

→ Наступны дзень з дэдлайнамі — 25 верасня:
◦ SoAlive Music Conference — пітчынг трэка перад больш чым дзесяццю music supervisors у Сафіі, любыя жанры і краіны;
◦ Fritt Ord — 40 000 NOK на магістарскі праект пра свабоду слова, журналістыку ці грамадскую дыскусію.

У той самы дзень у Варшаве праходзіць BelTech 4.0 — міжнародная тэхналагічная канферэнцыя беларускай бізнес-супольнасці: 500+ удзельнікаў(-ніц) з 15 з лішнім краін, нетворкінг і VIP-прыём.

→ У суботу, 26 верасня, можна зазірнуць на адукацыйную сустрэчу ў Варшаве пра вытокі дэмакратычнай думкі ў Беларусі — «Ад ідэі да ідэалогіі».

→ А ў нядзелю, 27 верасня, апошні дзень заявак на:
• Medialab Matadero — 10 000 EUR на сямімесячную даследчую рэзідэнцыю ў Мадрыдзе, хоць тут патрэбнае грамадзянства ЕС або дазвол легальна быць у Іспаніі ўвесь час рэзідэнцыі;
• «Ад ідэі да PR-кампаніі» — тыднёвы трэнінг у Польшчы для беларускіх ініцыятываў, з дарогай, пражываннем і каля 900 EUR на саму кампанію.

Калі сярод дэдлайнаў гэтага тыдня нічога не зачапіла, не закрывайце sekktor занадта хутка. Мы ўвесь час дадаем штосьці новенькае — калі не на гэты тыдзень, дык на бліжэйшыя дакладна.

🖥 Шукаць магчымасці на sekktor.online

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
  • ❤ 3
  • 👍 1
More from @sekktor
  1. Sep 25, 2026🔥 Хуткі ддл! 📷 Magnum Learn Lab — стыпендыя на дзесяцімесячную праграму Magnum для фатог…
  2. Sep 25, 2026ArtPower Belarus — 3 000–35 000 EUR на творчыя праекты Новае кола Трэка 2: падтрымка культ…
  3. Sep 25, 2026Хуткі ддл! 👨‍💻💼 transmediale 2028 — куратарская пазіцыя ў Берліне Адзін з вядучых сусве…
  4. Sep 25, 2026🎤 «Бардаўская восень» — конкурс выканаўцаў беларускай аўтарскай песні Фонд Tutaka шукае н…
  5. Sep 24, 2026⏰ Нагадваем! 📣 «Ад ідэі да PR-кампаніі» — трэнінг для беларускіх ініцыятываў у Польшчы, 1…
  6. Sep 24, 2026🏺 International Ceramics Exhibition Mino — конкурс керамікі ў Японіі Можна падавацца асоб…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →