Віцебск за адзін дзень: маршрут па горадзе, дзе сустракаюцца Альгерд, Шагал і Малевіч
Віцебск — адзін з тых беларускіх гарадоў, якія варта не проста аглядаць, а разгадваць. Тут можна за адзін дзень прайсці ад помніка архітэктуры XII стагоддзя да авангарду XX стагоддзя, убачыць адну з нешматлікіх захаваных беларускіх ратуш, зайсці ў старадаўнюю царкву і адшукаць сляды габрэйскага Віцебска.
🔴Пачаць вандроўку прапануем з Дабравешчанскай царквы, якая стаіць на Замкавай вуліцы. Храм узведзены ў XII стагоддзі і лічыцца адным з найважнейшых помнікаў полацкай школы дойлідства.
🔴Cцены храма маюць таўшчыню да паўтара метра! Яны складзеныя з апрацаваных блокаў мясцовага вапняку, якія чаргуюцца з шэрагамі тонкай старажытнай цэглы — плінфы. Такая муроўка вельмі выразна выглядала звонку і вылучала храм сярод большасці іншых беларускіх цэркваў.
✏️Працяг па спасылцы. 🚗Тут без VPN.
Post #37899
141

- ❤ 6
- 👍 1