TGViewer
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі! @budzmaorg · 2.53K subscribers
Post #37900 183
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

📖 «Беларусь трэба адкрываць зноў». Павел Севярынец пра сваю кнігу «Соль зямлі», рускамоўных суайчыннікаў і «Карту беларуса».
Яшчэ ўвесну палітык, пісьменнік, публіцыст і былы палітвязень Павел Севярынец прэзентаваў сваю напісаную за кратамі кнігу вершаў «Беларусь — гэта святое», а ў кастрычніку справа дайшла да цалкам новага выдання — аўтарскага зборніка квізаў «Соль зямлі».

🧐 Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней чым праз 1,5 месяца.
Чаму ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі такая чарга?

🔴 Ганна Златкоўская: «Ад такіх «кірылаў» адны праблемы змагарам на радасць сілавікам».
Нядаўна ў СМІ з’явіўся артыкул пра чалавека, які, атрымаўшы міжнародную абарону ў Польшчы, працягвае ездзіць у Беларусь. Якія пачуцці гэта выклікае ў тых, хто ў Беларусь ездзіць не можа і гадамі не бачыць сваіх блізкіх? Разважае Ганна Златкоўская.

🧐 За што бальшавікі знішчылі іх род? | Скірмунты герба «Дуб» у відэапраекце «Сармат».
Скірмунты герба «Дуб» — у нашым відэа: https://youtu.be/V7I8T_7GcTQ

🗡 Загадка ваяра з Бодзі: як дружыннік тураўскага князя Святаполка апынуўся ў сэрцы сярэднявечнай Польскай дзяржавы?
У 2007 годзе польскія археолагі праводзілі раскопкі ў невялічкай вёсцы Бодзя ў Куяўска-Паморскім ваяводстве. На адкрытых сярэднявечных могілках у адной з магіл быў адшуканы артэфакт, які ўказвае на сувязь яго гаспадара з тураўскім князем Святаполкам. Як і калі магчымы выхадзец з Тураўскага княства трапіў у Польшчу? Расказваем у артыкуле.

🇮🇹 У італьянскім Бары адкрылі барэльеф у памяць Боны Сфорцы.
Расказваем пра легендарную каралеву, жыццё якой нагадвае авантурны раман

🗣 Лявон Вольскі: Будаваць на касьцях — дзікунства ці таямнічы культ палітычнае эліты РБ?
У Мінску на месцы былых каталіцкіх могілак на Залатой Горцы дазволілі пабудаваць комплекс Акадэміі нацыянальнай бясьпекі пры КДБ. Як гэта стала магчымым і пра што сведчыць, разважае Лявон Вольскі ў аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org.

🎒 Нічога асаблівага, усё дзеля вашай бяспекі. Навошта не кашмарыць школьнікаў, калі можна кашмарыць?
Што ўжо такое павінна адбыцца ў Беларусі, каб яно стала нечым асаблівым? Разважае ў аўтарскай калонцы на Budzma.org Яніна Гаспадыня з Мінска.

❓ Ці сапраўды нехта хоча сёння «адарваць» Гродна ад Беларусі? 💛 «Трызуб і Пагоня».
Гісторыя Гродна — у нашым відэа: https://youtu.be/DesXdijy0UI

🤔 Марыс Гіндус — той, чыімі вачыма бачылі Беларусь і СССР амерыканцы.
У некралогу ў New York Times нараджэнец Случчыны Марыс Гіндус (Maurice Hindus, 1891–1969) быў названы адным з вядучых спецыялістаў (без двукоссяў) па Савецкім Саюзе. Ён — аўтар дваццацi кніг, з якіх чатыры — мастацкія і тры — аўтабіяграфічныя. Аднак у беларускім друку ягонае імя амаль не згадвалася, няма артыкула пра яго і ў беларускай Вікіпедыі. Даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч адкрываюць невядомыя старонкі біяграфіі Марыса Гіндуса.

💬 «Мне здаецца, што беларуская музыка сапраўды можа выстраліць». Анастасія Рыдлеўская пра самапрадусаванне музыкі і шлях да поспеху.
Як ствараць і прасоўваць музыку без лэйблаў і менеджараў? Ці магчыма прабіцца ў заходні шоу-бізнес, не маючы грошай? Сваім досведам падзялілася мультыдысцыплінараная артыстка Анастасія Рыдлеўская падчас «Культурнага салона», арганізаванага праектам «Банкі ідэй» 1 кастрычніка ў Варшаве.
  • 👍 7
More from @budzmaorg
  1. Oct 11, 2026Віцебск за адзін дзень: маршрут па горадзе, дзе сустракаюцца Альгерд, Шагал і Малевіч Віце…
  2. Oct 11, 2026✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Павел Севярынец у Лодзі. 🔸Бага…
  3. Oct 10, 2026Будзьма беларусамі! pinned a photo
  4. Oct 10, 2026▶️ Плэйлісты на youtube-канале "Будзьма беларусамі!", на якія варта падпісацца: 🔵«Беларус…
  5. Oct 10, 2026📚У Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA. Праграма 16–18 кастрычніка Вільня стане д…
  6. Oct 10, 2026✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Дыскусія-выстава ад аўтараў мед…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →