У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве 8 і 9 кастрычніка адбудзецца першая Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Пасьля татарытарызму: музэй, памяць і беларуская пэрспэктыва». Падрабязьней для «Радыё Свабода» пра яе расказвае дырэктарка музэю Натальля Задзяркоўская.
Музэй Вольнай Беларусі працуе ў Варшаве з 17 ліпеня 2022 году. Мэта яго стварэньня — захаваньне памяці аб падзеях 2020 году ў Беларусі, падтрымка беларускай культуры і супраціў дыктатуры, збор артэфактаў барацьбы за свабоду. «Разам захоўваем тое, што не павінна зьнікнуць» — пад такім дэвізам працуе ўстанова.
За 4 гады працы праведзена некалькі дзясяткаў выставаў, у запасьніках музэю сабраныя каля 800 артэфактаў. А цяпер яго супрацоўнікі вырашылі паслухаць калегаў з розных краінаў сьвету.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
