TGViewer
Channel Public Channel
bellitinfo

bellitinfo

@bellitinfo

Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Subscribers
673
Photos
2.9K
Videos
7
Links
2.5K
Recent Posts 19 shown
Post #3022 221
📒 Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску.

Наста Рагатко падзялілася ў сацсетках навіной пра выхад ейнай кнігі “Насі з сабой” у выдавецтве “Логвінаў” на беларускай мове. Расейскамоўны арыгінал кнігі “Насі з сабой” выйшаў восенню 2025 году.

Пераклаў твор Іван Стасіевіч.

Падрабязней 👈
  • 😁 7
  • 👍 6
  • 🤮 3
  • 🤨 1
  • 🗿 1
Post #3020 205
📖 Нагадваем пра цікавыя падзеі ў Вільні на гэтым тыдні:

✔️1 кастрычніка: лекцыя Аляксандра Фядуты “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”.

🕖 18.30 (час мясцовы).
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

Падрабязней

✔️2 кастрычніка: лекцыя Аляксандра Фядуты “Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”: учора, сёння, назаўжды”.

🕖 18.00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių, 10

Падрабязней

Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Уваход вольны.
  • ❤ 7
  • 🔥 1
Post #3019 206
📚 У Оршы малююць новы мурал з Уладзімірам Караткевічам, але ёсць нюанс.

Увесну ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Малюнак быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым.

Падчас рэмонту дома №2 па вул. Марата малюнак аказаўся схаваным пад тэрмашубай, і мясцовыя службы не планавалі яго аднаўляць. Але знікненне мурала выклікала хвалю абурэння, і выяву класіка ўсё ж такі вырашылі вярнуць.


На той самай сцяне таго самага дома зноў будзе мурал, да 96-х угодкаў пісьменніка (26 лістапада) яго абяцае скончыць мастачка Любоў Рабека. У гэтым мастацкім жанры яна працуе толькі другі год.
  • 👍 5
  • ❤ 1
  • 🌚 1
Post #3018 213
🍁 “Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай вераснёўскі нумар.

Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№9, 2026). Выпуск адкрываюць радкі з новай паэмы Сяргея Законнікава “Выхад у космас”.

Таксама ў нумары чытачы знойдуць прозу Алеся Вешторта, Паўла Ляхновіча і Віктара Сазонава, вершы Тамары Аўсяннікавай і Міколы Канановіча, успаміны Алены Літвіной пра Ніну Мацяш, а таксама эсэ, артыкулы і навіны з літаратурнага замежжа.


Падрабязней ⬅️
  • 👍 4
  • 🥰 3
Post #3017 243
📗 Выйшаў калектыўны зборнік смешных тэкстаў “Хіханькі-хаханькі”.

У выдавецтве Bukinist:ka Press выйшаў калектыўны гумарыстычны зборнік “Хіханькі-хаханькі”, тэксты якога былі напісаныя ў межах пісьменніцкай лабараторыі, арганізаванай праектам “Расцяжэнне”.

📖 У кнізе дакументальныя эсэ суседнічаюць з аўта-фікшн замалёўкамі, магічнымі аповедамі і сучаснымі казкамі.

23 свежыя тэксты пра жыццё тут і зараз, пад адной вокладкай — новыя галасы, ужо знаёмыя імёны і знакамітыя аўтар:кі.

Падрабязней ⬅️
  • ❤ 15
Post #3016 233
🐭 30 верасня ў Мінску: батлеечны спектакль "Прыгоды мышкі Пік-Пік".

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на новы батлеечны спектакль "Прыгоды мышкі Пік-Пік" (узрост 5+) паводле кнігі Людмілы Рублеўскай.

"Шссс.... Чуеце таямнічы шоргат?.. У музеі Багдановіча завялася мышка! Але не пужайцеся — гэта не зусім звычайная мышка: яна вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне", — напісана ў анонсе.


📖 Перад спектаклем аўтарка распавядзе гісторыю напісання кнігі і падпіша асобнікі.

Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс па тэл. +375 17 355 22 95. Уваходны квіток — 10 рублёў.

⏰ Пачатак а 18:00.
📍 Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча" (вул. М.Багдановіча, 7а)
  • 🥰 5
  • 🔥 3
Post #3015 235
✍️ Прыём заявак на літконкурс “Экслібрыс” — хутка дэдлайн.

Да 1 кастрычніка працягваецца прыём заявак на традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Патронкай гэтага сезону конкурсу стала Алаіза Пашкевіч (Цётка) — пісьменніца, грамадская дзяячка, публіцыстка, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння.


Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка

Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Па выніках конкурсу плануецца публікацыя твораў пераможцаў.

📕Дэдлайн: 1 кастрычніка 2026 году.

✍️ Дасылайце творы з пазнакай у тэме “Экслібрыс 2026” на пошту bellit.info@gmail.com.
  • ❤ 13
Post #3014 225
📘 Выйшла кніга Ігара Сідарука “У пашчы чорнага месяца”.

Кніжную серыю “Брукаванка” папоўніла новая кніга аднаго з найбольш непрадказальных аўтараў беларускага літаратурнага андэграўнда Ігара Сідарука “У пашчы чорнага месяца”.

Ігара Сідарука немагчыма надоўга замкнуць у межах адной эстэтыкі. Ён можа быць лірыкам, драматургам, аўтарам чорнага бурлеску і стваральнікам “абсурдэлек”, аднак за ўсімі гэтымі маскамі застаецца пазнавальны голас — рэзкі, іранічны і балюча чулы.


Падрабязней 👈
  • ❤ 7
Post #3013 324
🏆 Дзмітры Плакс стаў лаўрэатам шведскай прэміі як драматург і рэжысёр.

Паэт, празаік, перакладчык, мастак і кіраўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Дзмітры Плакс (Dmitri Plax) атрымаў прэстыжную шведскую прэмію Bennypriset.

“На працягу трох дзесяцігоддзяў у якасці драматурга, аўтара і рэжысёра ён пашырае гарызонты шведскага тэатральнага мастацтва [...]. Ён заўсёды трымае руку на пульсе сучаснасці і адчувае ўнікальную здольнасць тэатра адлюстроўваць балючыя праблемы чалавецтва, бескампрамісна адкрываючы прастору для важных галасоў і непасрэднага жыццёвага досведу".


✍️ Bennypriset
— гэта штогадовая шведская культурная прэмія ў памеры 100 000 шведскіх крон, заснаваная ў 2020 годзе ў памяць пра вядомага тэатральнага дзеяча і кіраўніка Бені Фрэдрыксана (Benny Fredriksson).


Падрабязней ⬅️
  • 🔥 11
  • ❤ 3
Post #3012 331
📓 Выходзіць дапоўненае перавыданне “Кароткай гісторыі прэміі Г.” Паўла Анціпава.

Дзесяць гадоў таму празаік і выдавец Павел Анціпаў пачаў пісаць кнігу “Краткая история премии Г.”, дзе ў займальнай форме апавядаецца пра будні арганізатара адной з літаратурных прэмій.

Надрукаваная кніга была самвыдатам праз тры гады пасля напісання. Цяпер, дзякуючы супрацы выдавецтваў “Лысы чэрап” і Bukinist:ka Press выходзіць юбілейнае перавыданне.

Падрабязней 👈
  • 🔥 8
  • 🏆 3
  • 👏 2
Post #3011 323
📘 Адкрыты перадзаказ на раман амерыканскага аўтара бэстсэлераў.

Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне па-беларуску новага рамана “Галівуд, фінал” Джона Грына. Аўтар бэстсэлераў для дзяцей і падлеткаў вяртаецца з першым раманам для дарослых.

У цэнтры твора — гісторыя кахання дваіх актораў, Кая і Джуніпер. Пачуцці нараджаюцца на здымачнай пляцоўцы і праходзяць выпрабаванне публічнасцю, калі фільм з іх удзелам “Эндзі Уорхал ніколі не старэе” выклікае шалёны рэзананс.


На беларускую раман пераклала Марына Дзергачова.

Падрабязней ⬅️
  • 🔥 8
  • ❤ 3
Post #3010 321
✍️ Ідзе прыём заявак на Art Connect Residency ў Славакіі.

Гэта 90-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) і пісьменнікаў(-ніц).

Можна падавацца візуальным мастакам(-чкам), аўтарам(-кам), якія працуюць з лічбавым мастацтвам, пісьменнікам(-цам) і культурным прафесіяналам(-кам) любой нацыянальнасці. Падавацца могуць толькі тыя, хто легальна жыве у краіне Creative Europe (акрамя Славакіі).


📖 Калі: 1 сакавіка — 29 траўня 2027.

Прапануецца: жыллё ў цэнтры, працоўная прастора у Kino Úsmev, ментарская падтрымка, знаёмствы з лакальнай культурнай сцэнай, 30 EUR у дзень на харчаванне і лакальны транспарт, дарожная падтрымка 400–800 EUR і дадатковыя выплаты.

📕 Дэдлайн: 27 верасня, 23:59 CEST.

Падрабязней 👈
  • ❤ 11
Post #3009 285
🔊 "Свіцязянка" Адама Міцкевіча з'явілася ў аўдыя.

Ініцыятыва "Беларуская літаратура", якая стварае аўдыякнігі пераважна класічных твораў, агучыла баладу "Свіцязянка" Адама Міцкевіча.

Гэта твор, заснаваны на народных расказах і легендах з роднай для паэта Наваградчыны, у тым ліку і на паданні пра свіцязянак — вадзяных німфаў, якія нібыта жылі ў водах возера Свіцязь.

"Што гэта за хлопец з поглядам шчасным
Поруч са стройнай дзяўчынай
Крочыць павольна пад месяцам ясным
Берагам Свіцязі сіняй?.."


Слухаць ⬅️
  • ❤ 9
Post #3008 550
📖 25-27 верасня на кірмашы ў Любліне будзе працаваць стэнд з беларускімі кнігамі.

Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў выступіла арганізатарам працы адмысловага беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Любліне (Lubelskie Targi Książki), які пройдзе з 25-га па 27-га верасня.

Таксама цягам трох дзён чытачы змогуць сустрэцца Уладзімірам Арловым, Аляксандрам Лукашуком, Сяргеем Кавалёвым, Анэтай Прымака-Онішк, Наталляй Русецкай, Дар’яй Рак, Аляксеем Дзікавіцкім, Змітром Дзядзенкам і Антонам Бяляевым пры ўдзеле выдавецтваў Gutenberg Publisher, Kamunikat і Rozum.Media.


📚 Апроч таго можна будзе набыць кнігі некаторых іншых выдавецтваў (“Полацкія лабірынты”, Skaryna Press, ініцыятывы “Кніжны вырай”).

Падрабязней 👈
  • 🔥 11
  • ❤ 3
Post #3007 325
📸 25 верасня ў Мінску: адкрыццё фотавыставы «Жаночыя твары беларускай літаратуры».

25 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачынае працу фотаэкспазіцыя «Жаночыя твары беларускай літаратуры». На выставе прадстаўлены фотапартрэты беларускіх пісьменніц, зробленыя ў 1960–1980-я гады.

Вера Вярба, Валянціна Коўтун, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Алена Васілевіч, Нэла Тулупава, Валянціна Аколава, Эдзі Агняцвет, Таіса Бондар
— кожная з іх паўстае перад гледачом у сваім непаўторным вобразе.

Аўтар фота — Уладзімір Андрэевіч Крук (1927–2008) — вядомы беларускі фатограф і фотакарэспандэнт, больш за трыццаць гадоў жыцця якога былі звязаны з газетай «Літаратура і мастацтва». Уладзімір Крук больш за 45 гадоў прысвяціў фатаграфіі, стварыўшы вялікі фоталетапіс культурнага жыцця Беларусі.


Уваход вольны.

🗓 Выстава будзе працаваць да 3 студзеня 2027 года.
📍
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
  • ❤ 17
Post #3006 305
📺 Аўтары “Трызубу і Пагоні” і “Сармату” едуць у Люблін.

Аўтары медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі “Будзьма беларусамі” Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч 25 верасня завітаюць на кніжны кірмаш у Любліне.

Яны выступяць з дыскусіяй-выставай “Гонар і Годнасць”, падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага.


Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Падрабязней 👈
  • ❤ 6
  • 👻 1
Post #3005 280
📖 У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі па прачытанні дэбютнага рамана Яны Гульцяевай “Linea lateralis”.

Складаная гісторыя сям’і, якая жыве ў паселішчы на возеры Нарач, праца ў летніку “Зубраня”, алкагалізм, балючыя стасункі з маці, якасная фабулярная літаратура і развагі пра мову і тое, што сапраўды “мае значэнне”.

"Кожная зьява тут прадумваецца бяз стомы і зрываў, складаныя калізіі жыцьця падаюцца зусім не дэбютантам, але начытаным, спрактыкаваным аўтарам, таму ўспрымаюцца чытачом, як свой уласны набытак".


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️
  • ❤ 10
  • 👍 1
Post #3004 312
📚 Фестываль PRADMOVA распачынаецца ва Уроцлаве: вядомая праграма.

2–4 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе PRADMOVA — фестываль інтэлектуальнай кнігі, які збярэ беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц, перакладчыкаў і перакладчыц, выдаўцоў і выдаўчынь, даследчыкаў і даследчыц, мастакоў і мастачак, а таксама музыкаў.

На працягу трох дзён адбудуцца больш за тры дзясяткі сустрэч, дыскусій, кніжных прэзентацый, паэтычных і музычных падзей. Асобная частка праграмы падрыхтаваная для дзяцей.


Сярод удзельнікаў: Альгерд Бахарэвіч, Уладзімір Някляеў, Яанна Бэрнатовіч, Сабіна Брыло, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Кацярына Ваданосава і іншыя.

Падрабязней 👈
  • ❤ 12
  • 🔥 1
Post #3003 400
🔥 Творы Цёткі выдадуць на лацінцы, як пры жыцці аўтаркі.

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў “Віленскай серыі” творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Кніга, прымеркаваная да 150-годдзя аўтаркі, выйдзе з друку лацінкай.

У выдaнне ўвaйшлі пaэтычныя і прaзaічныя творы аўтаркі, нaпісaныя для дaрослых чытaчоў. Адна з мэтаў кнігі — вярнуць aрыгінaльнaе aбліччa шэрaгу тэкстaў, якія цягам стaгоддзя рабіліся шторазу менш пaзнaвaльнымі aд прaвaпіснaгa і ідэaлагічнaгa рэдaгaвaння.


📖 25 верасня прэзентацыя выдання адбудзецца ў Вільні.

Падрабязней ⬅️
  • 🔥 18
  • ❤ 4
  • ❤‍🔥 2
Older posts →

About this channel

How can I read @bellitinfo without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for bellitinfo: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does bellitinfo have?
bellitinfo (@bellitinfo) has 673 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does bellitinfo know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →