25 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачынае працу фотаэкспазіцыя «Жаночыя твары беларускай літаратуры». На выставе прадстаўлены фотапартрэты беларускіх пісьменніц, зробленыя ў 1960–1980-я гады.
Вера Вярба, Валянціна Коўтун, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Алена Васілевіч, Нэла Тулупава, Валянціна Аколава, Эдзі Агняцвет, Таіса Бондар — кожная з іх паўстае перад гледачом у сваім непаўторным вобразе.
Аўтар фота — Уладзімір Андрэевіч Крук (1927–2008) — вядомы беларускі фатограф і фотакарэспандэнт, больш за трыццаць гадоў жыцця якога былі звязаны з газетай «Літаратура і мастацтва». Уладзімір Крук больш за 45 гадоў прысвяціў фатаграфіі, стварыўшы вялікі фоталетапіс культурнага жыцця Беларусі.
Уваход вольны.
🗓 Выстава будзе працаваць да 3 студзеня 2027 года.
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
