Увесну ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Малюнак быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым.
Падчас рэмонту дома №2 па вул. Марата малюнак аказаўся схаваным пад тэрмашубай, і мясцовыя службы не планавалі яго аднаўляць. Але знікненне мурала выклікала хвалю абурэння, і выяву класіка ўсё ж такі вырашылі вярнуць.
На той самай сцяне таго самага дома зноў будзе мурал, да 96-х угодкаў пісьменніка (26 лістапада) яго абяцае скончыць мастачка Любоў Рабека. У гэтым мастацкім жанры яна працуе толькі другі год.
