Паэт, празаік, перакладчык, мастак і кіраўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Дзмітры Плакс (Dmitri Plax) атрымаў прэстыжную шведскую прэмію Bennypriset.
“На працягу трох дзесяцігоддзяў у якасці драматурга, аўтара і рэжысёра ён пашырае гарызонты шведскага тэатральнага мастацтва [...]. Ён заўсёды трымае руку на пульсе сучаснасці і адчувае ўнікальную здольнасць тэатра адлюстроўваць балючыя праблемы чалавецтва, бескампрамісна адкрываючы прастору для важных галасоў і непасрэднага жыццёвага досведу".
✍️ Bennypriset — гэта штогадовая шведская культурная прэмія ў памеры 100 000 шведскіх крон, заснаваная ў 2020 годзе ў памяць пра вядомага тэатральнага дзеяча і кіраўніка Бені Фрэдрыксана (Benny Fredriksson).
Падрабязней ⬅️
