TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.17K subscribers
Post #16725 650
У Чырвоным касцёле ў Мінску НЕ адновяць страчаныя роспісы

Уласна іх аднаўленне і не планавалася ў гэтай чарзе рэстаўрацыі.

«Сайт, імя якога ведае Бог і якое нельга называць» даў гучны загаловак «У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы», коратка без дэталяў пераказаў матэрыялы тэдарнай каштарыснай дакументацыі, не прыводзячы фактуры.

На сайце дзяржзакупак ёсць ведамасць аб’ёмаў работ. Агульная сума 849 762,12 рублёў.

Рэстаўрацыя вітража (5 шт.) — 42 801,4 руб.
Рэстаўрацыя мастацкага роспісы на столі богаслужбовай залі (1 камплект) — 204 415,96 руб.
Расчыстка каменных капітэляў ад позніх афарбовак (комплекс, 14 шт.) — 62 846,04 руб.
Расчыстка каменных капітэляў ад позніх афарбовак (комплекс, 14 шт.) — 135 235,44 руб.
Экспазіцыйныя зандажы (20 м2) — 693,11 руб.

Далей зменамі ў праект выключаецца пазіцыя «Рэстаўрацыя мастацкага роспісы на столі богаслужбовай залі (1 камплект) — 204 415,96 руб.», замест яе з’яўляецца новая:
Рэстаўрацыя мастацкага роспісы на столі богаслужбовай залі (91 м2) — 445 150,01 руб.

91 м2 роспісаў гэта прыкладна квадрат 9,5х9,5. Гэтая плошча не пакрывае нават усе тыя роспісы, якія былі адноўленыя рэстаўратарамі ў 90-я гады і якія ксёндз Завальнюк не паспеў забяліць у 2010-я. Няма чаго і казаць пра «страчаныя роспісы», плошча якіх толькі на скляпеннях будзе на парадак большая.

Даслоўна загаловак правільны, бо ў праектнай дакументацыі фігуруе «ўзнаўленне цалкам страчаных фрагментаў роспісаў». Але тычыцца гэта яшчэ меншай плошчы — ўсяго 20 м2 (гл. тэкст). А тыя 91 м2 гэта рэстаўрацыя існых роспісаў.


#касцёлы #роспісы #праекты #Мінск #інтэр’еры #рэстаўрацыя
  • 🤬 16
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 👎 1
  • 😢 1
  • 😐 1
More from @spadczyna
  1. Oct 8, 2026Тое, што адразу кінулася ў вочы гэта пачварная бутафорыя на калонах параднага порціка. Ста…
  2. Oct 8, 2026Нядаўна адрэстаўраваны будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Мінску высунулі на…
  3. Oct 8, 2026У Магілёве ў сценах Архірэйскага палаца XVIII стагоддзя працуе Царкоўна-археалагічны кабін…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →