TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.17K subscribers
Post #16712 334
Спадчына У Мінску пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі гістарычны будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вучэбны корпус № 1, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, прымаў першых наведвальнікаў 1 верасня пасля двух гадоў капітальнага рамонту і рэстаўрацыі. Паводле…
Нядаўна адрэстаўраваны будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Мінску высунулі на міжнародную архітэктурна-дызайнерскую прэмію «Залаты Трэзіні».

Аб'ект на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 30 прадстаўлены ў спецыфічнай катэгорыі — «Найлепшы праект, рэалізаваны ў традыцыях ленінградскай школы рэстаўрацыі». Заяўнікам на конкурс ад Беларусі выступіла Рэстаўрацыйна-будаўнічая кампанія «Адраджэнне».

Згодна з афіцыйным дасье заяўкі, на будынку адноўлены гістарычны выгляд даху з падвойным стаячым фальцам і тэразітавая тынкоўка галоўнага фасада. Сярод дасягненняў у інтэр'еры заяўлены рэстаўрацыя калон з асялковага мармуру, ляпнога дэкору, мармуровых падлог і выраб дубовай сталяркі. Аўтарам праекта з'яўляецца філіял «Белрэстаўрацыі». Выбар пецярбургскай намінацыі, відаць, тлумачыцца тым, што да кансультацый і паставак сухіх сумесяў актыўна прыцягваліся расійскія спецыялісты: кампаніі «Ажыа» і «Руніт».

Цяпер на сайце прэміі праходзіць адкрытае анлайн-галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый, якое працягнецца да 3 лістапада 2026 года.

Ну а мы пакуль можам паглядзець за тое, што нарабілі ў будынку. Ад аднаго моманту торгаецца вока — пра яго ніжэй.

Крыніца

#Мінск #рэстаўрацыя #савецкаяспадчына #конкурсы
  • 👍 7
  • 🤨 2
More from @spadczyna
  1. Oct 8, 2026У Магілёве ў сценах Архірэйскага палаца XVIII стагоддзя працуе Царкоўна-археалагічны кабін…
  2. Oct 8, 2026Частка 2/2 Крыніца #Магілёў #палацы #музеі
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →