TGViewer
Channel Public Channel
Спадчына

Спадчына

@spadczyna

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Subscribers
3.17K
Photos
14.6K
Videos
202
Links
2.2K
Recent Posts 5 shown
Post #16592 842
Спадчына У Мінску ідзе рэканструкцыя былога дрожджава-вінакурнага завода Яўстахія Любанскага У сярэдзіне лютага мы пісалі, што тэрыторыю помніка «цаглянага стылю» па вуліцы Маякоўскага, 79 расчысцілі ад пазнейшых аднапавярховых прыбудоў часоў савецкага электрарамонтнага…
Новыя фота з рэканструкцыі былога дрожджава-вінакурнага завода Яўстахія Любанскага па вуліцы Маякоўскага, 79 у Мінску.

Прабачце, а што гэта за гаргара побач вырасла? Дзе тыя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія распрацоўваюць і зацвярджаюць менавіта каб такога не здаралася?

Фота

#Мінск #прамысловаяархітэктура #рэканструкцыя
  • 🤬 32
  • 🗿 5
  • 🤯 2
  • 😢 2
  • ⚡ 1
  • 🤣 1
Post #16586 1.07K
У цэнтры Магілёва пад будаўніцтва «элітнага» жылога комплексу пусцяць пад знос адметную драўляную забудову.

Кампанія «УсходЭлітБуд» прэзентавала праект ЖК «Першы цэнтральны», які плануюць пабудаваць у 2027–2030 гадах на ўчастку за абласной бібліятэкай, у межах вуліц Яцыны, Чэхава і Дзяржынскага.

У афіцыйным апісанні дэвелапер заяўляе пра ўзвядзенне двух «пяціпавярховых» маналітных дамоў на 165 кватэр.

Згодна са схемай, пад знос трапляе гістарычны дом па вуліцы Яцыны, 13. Гэта гарадская сядзіба канца XIX — пачатку XX стагоддзя, якая з'яўляецца адным з нешматлікіх захаваных драўляных дамоў у гістарычным цэнтры горада. На яго франтоне дагэтуль ацалеў арыгінальны дэкор (так званая «магілёўская разьба») і традыцыйнае для рэгіёна спараванае акно.

Паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, тэрыторыя будучага комплексу знаходзіцца ў зоне, якая дазваляе новае будаўніцтва вышынёй да 17 метраў (не больш за 5 паверхаў). Фармальна забудоўшчык са сваімі чатырма паверхамі з мансардай упісваецца ў гэты нарматыў. Аднак ёсць хітрык — упісваецца толькі з аднаго боку, бо з іншага, з боку рачнога схілу, вылазяць яшчэ два паверхі — паркінга і тэхнічнага паверха.

Пры гэтым той жа дакумент катэгарычна забараняе дзейнасць, якая прыводзіць да страты аб'ектаў шэраговай гістарычнай забудовы, у тым ліку іх знішчэнне і дэмантаж. Аднак пералік будынкаў, якія адносяцца да каштоўнага асяроддзя, на гэтым пляцы нічога не ўнесена.

Афіцыйнае грамадскае абмеркаванне праекта забудовы пачнецца 23 верасня і працягнецца да сярэдзіны студзеня 2027 года.

Крыніца
Крыніца
Крыніца

#Магілёў #драўлянаедойлідства #непомнік #гістарычнаязабудова #знішчэнне #праекты
  • 🤬 32
  • 😢 14
  • 💔 1
Post #16581 1.05K
Да 800-годдзя з дня смерці святога Францыска Асізскага запушчаны маштабны праект Preserving Assisi, прысвечаны лічбавай фіксацыі знакамітай базілікі ў Асізі (Італія).
Платформа, распрацаваная кампаніяй Haltadefinizione сумесна з кляштарам Святога Францыска, аб'ядноўвае 3D-сканаванне, фотаграметрыю і здымку ў звышвысокім разрозненні для стварэння дэталёвага лічбавага двайніка помніка і яго роспісаў.
Падчас даследаванняў зроблена больш за 27 000 фатаграфій, што склала 12 тэрабайт даных, і завершана 98 лічбавых аб'ектаў з 360-градуснымі панарамамі. Адным з галоўных дасягненняў стала адлічбоўка фрэскі «Укрыжаванне» П'етра Ларэнцэці з гіганцкім разрозненнем каля 8 мільярдаў пікселяў (101 627 × 78 170).
Асаблівую важнасць прэвентыўнай фіксацыі для Асізі дыктуе вопыт.

26 верасня 1997 года ў выніку землетрасення абрынуліся скляпенні Верхняй базілікі. Літаральна за некалькі гадзін да трагедыі ў рамках кампаніі «Mirabilia Italiae» былі зроблены фотаздымкі менавіта гэтых участкаў скляпенняў.


Яны адыгралі ключавую ролю ў складаным працэсе паслядоўнай рэстаўрацыі і аднаўлення.
Новая ініцыятыва закліканая гарантаваць, што любая будучая рэстаўрацыя і маніторынг стану канструкцый будуць абапірацца на максімальна дакладную і вычарпальную крыніцу даных.

Чытаць далей

#Італія #Асізі #рэстаўрацыя #лічбавізацыя #3D #тэхналогіі #роспісы
  • 👍 14
  • 🔥 7
  • ❤ 3
  • 🤔 1
Post #16580 911

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30 гадоў

Новы экспанат з Мікашэвічаў – плечавая костка маладога маманта – перададзены ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі мясцовым жыхаром. Уладзімір Міронаў расказаў СМІ, што знаходка належыць яго бацьку, які працаваў экскаватаршчыкам на прадпрыемстве «Граніт». Костка захоўвалася ў сям'і каля 30 гадоў.

У Інстытуце гісторыі паведамілі, што костка ў добрым стане. Цяпер трэба вызначыць яе дакладны ўзрост. Нагадаем, што год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта.
  • ❤ 11
  • 👍 3
  • 🤔 1
  • 🤪 1
Post #16570 939
У цэнтры Баранавічаў пачалі разбор чарговага пасляваеннага драўлянага двухпавярховіка па вуліцы Міцкевіча, 5.

Гэты брусчаты 8-кватэрны дом уваходзіў у склад адзінага аўтэнтычнага квартала пасляваеннай драўлянай забудовы 1947–1949 гадоў, які гарадскія ўлады метадычна зачышчаюць пад інвестыцыйныя праекты.

Квартал у межах вуліц Міцкевіча і Гагарына складаўся з пяці падобных двухпавярховых дамоў (Міцкевіча № 1, 3, 5, 7 і Гагарына, 55) з адзіным гаспадарчым дваром і драўлянымі пунямі для вугалю і дроваў. Сцены будынкаў ашаляваныя брусам і пафарбаваныя ў характэрны зялёны колер, фасады вылучаліся міжпавярховымі разьбянымі карнізамі, фігурнымі кранштэйнамі навесаў і выразнымі ліштвамі. Унутры захоўваліся шырокія двухмаршавыя лесвіцы з аўтэнтычнымі балясінамі і кафляныя печы.

Паводле звестак краязнаўцаў, на будаўніцтве гэтага ведамаснага квартала пасля вайны выкарыстоўвалася праца нямецкіх ваеннапалонных. Будынкі не мелі ахоўнага статусу ГКК. Яшчэ ў 2008 годзе Брэсцкі аблвыканкам прызнаў іх непрыдатнымі для пражывання.

Знос квартала пачаўся некалькі гадоў таму: на месцы зруйнаванага дома № 1 на рагу з Савецкай узвялі рэстаран «Мак.by». Пасля разбору дома № 5 у квартале застаюцца толькі два будынкі — па вул. Міцкевіча, 3 і Гагарына, 55, якія мясцовае ЖРЭУ плануе пусціць пад бульдозер адразу пасля канчатковага юрыдычнага афармлення адсялення.

Крыніца
Крыніца

#Баранавічы #драўлянаедойлідства #знішчэнне #савецкаяспадчына
  • 🤬 25
  • 😢 11
  • 👍 3
  • 😱 3
  • 💔 2
Older posts →

About this channel

How can I read @spadczyna without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Спадчына: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Спадчына have?
Спадчына (@spadczyna) has 3.17K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Спадчына know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →