Да 800-годдзя з дня смерці святога Францыска Асізскага запушчаны маштабны праект Preserving Assisi, прысвечаны лічбавай фіксацыі знакамітай базілікі ў Асізі (Італія).
Платформа, распрацаваная кампаніяй Haltadefinizione сумесна з кляштарам Святога Францыска, аб'ядноўвае 3D-сканаванне, фотаграметрыю і здымку ў звышвысокім разрозненні для стварэння дэталёвага лічбавага двайніка помніка і яго роспісаў.
Падчас даследаванняў зроблена больш за 27 000 фатаграфій, што склала 12 тэрабайт даных, і завершана 98 лічбавых аб'ектаў з 360-градуснымі панарамамі. Адным з галоўных дасягненняў стала адлічбоўка фрэскі «Укрыжаванне» П'етра Ларэнцэці з гіганцкім разрозненнем каля 8 мільярдаў пікселяў (101 627 × 78 170).
Асаблівую важнасць прэвентыўнай фіксацыі для Асізі дыктуе вопыт.
26 верасня 1997 года ў выніку землетрасення абрынуліся скляпенні Верхняй базілікі. Літаральна за некалькі гадзін да трагедыі ў рамках кампаніі «Mirabilia Italiae» былі зроблены фотаздымкі менавіта гэтых участкаў скляпенняў.
Яны адыгралі ключавую ролю ў складаным працэсе паслядоўнай рэстаўрацыі і аднаўлення.
Новая ініцыятыва закліканая гарантаваць, што любая будучая рэстаўрацыя і маніторынг стану канструкцый будуць абапірацца на максімальна дакладную і вычарпальную крыніцу даных.
Чытаць далей
#Італія #Асізі #рэстаўрацыя #лічбавізацыя #3D #тэхналогіі #роспісы
Post #16581
1.49K





- 👍 16
- 🔥 7
- ❤ 3
- 🤔 1