TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.17K subscribers
Post #16606 1.29K
Удар па будынку Прэзідыума НАН Украіны ў Кіеве

У выніку атакі беспілотніка пацярпеў галоўны корпус Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, размешчаны ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева на скрыжаванні вуліц Уладзімірскай і Багдана Хмяльніцкага. На месцы ўдару адбыўся моцны пажар, зафіксаваны разбурэнні даху і верхняга паверха.

Гэты трохпавярховы будынак у стылі позняга класіцызму быў узведзены ў 1850-х гадах па праекце выбітнага архітэктара і акадэміка Аляксандра Берэці.

Аб'ект будаваўся як прыватны пансіён графіні Левашовай і служыў элітнай жаночай навучальнай установай XIX стагоддзя, захоўваючы строгую сіметрыю фасада, характэрную для кіеўскай грамадзянскай архітэктуры таго перыяду. З лістапада 1918 года, з моманту заснавання акадэміі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вярнадскага, будынак стаў яе афіцыйнай рэзідэнцыяй і галоўным адміністрацыйным цэнтрам.

Цяпер увесь комплекс, які ўключае суседнія гістарычныя карпусы, мае афіцыйны статус помніка архітэктуры і гісторыі нацыянальнага значэння.

#кіеў #вайна
  • 🤬 41
  • 🔥 1
More from @spadczyna
  1. Oct 8, 2026У Чырвоным касцёле ў Мінску НЕ адновяць страчаныя роспісы Уласна іх аднаўленне і не планав…
  2. Oct 8, 2026Тое, што адразу кінулася ў вочы гэта пачварная бутафорыя на калонах параднага порціка. Ста…
  3. Oct 8, 2026Нядаўна адрэстаўраваны будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Мінску высунулі на…
  4. Oct 8, 2026У Магілёве ў сценах Архірэйскага палаца XVIII стагоддзя працуе Царкоўна-археалагічны кабін…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →