Тое, што адразу кінулася ў вочы гэта пачварная бутафорыя на калонах параднага порціка. Старую лепку ў час рэканструкцыі знялі, а паўтарыць не змаглі, ні па форме, ні па дэталях. Губляюся ў здагадках, як мог адбыцца такі рэстаўрацыйны правал і чаму па аўтарскім наглядзе ніхто гэта не загадаў выпраўляць.
Маючы і праектныя чарцяжы 1950-х гадоў, дзе ўсе такія дэталі дасканала прамаляваныя, і натурныя абмеры, і фотафіксацыю, нейкім парадаксальным чынам не змаглі паўтарыць нават форму абломаў гэтай развітой базы калон.
Пойдзем зверху. Паглядзіце як на старым здымку дэкор базы пераходзіць у ствол калоны. Лёгкая адваротная выкружка, розніца ў радыусе паміж палічка і ствалом дзесьці з два пальцы. Прыкладна такая ж палічка і па вышыні. Пасля адразу (ніжэй) шырокая паласа з акантам.
А што зрабілі? Верхняя палічка не мае плаўнага пераходу ў ствол калоны, ад яе гарызантальнай паверхні адразу ідуць схілы (такога аблома не існуе ў класічнай архітэктуры) да больш шырокай па дыяметры і высокай паласы. А толькі пасля ўжо пачынаецца паласа з акантам.
Паласа з акантам (лісцем) раней мела падобную да адваротнага абцасіка — акруглы пузаты ніз і плаўны пераход да вертыкалі. На гэтай форме ўжо была ляпніна.
Што цяпер? Цяпер пояс з акантам гэта ці проста вертыкальны барабан, ці усечаная частка вельмі стромкага конуса. Ніякай крывалінейнасці ў ім больш няма. І на яго налеплена лісце аканта. Цяжка меркаваць па старых здымках, бо там форма аплывае пад пластамі фарбы, але выглядае, што лісце не мела настолькі вялікага рэльефу. І агулам у варыяцыі 1950-х гг. плаўнасць малюнка аканта была большай, лепка далікатнейшай.
Едзем далей, валік з парэзкай пад лаўравы вянок. Тут проста мрак. Раней гэта былі лісткі, якія вырасталі з таго месца, дзе быў зазор паміж двума папярэднімі. Цяпер, як параўнаў калега, яны выкладзены быццам шпроты. Замест лёгкай хвалістасці лісця нехта зрабіў з іх пліткі шакаладкі. Яшчэ горш - на самым бачным месцы зроблены шво паміж патэрнам і там замест паўнацэннай "шпроціны" нейкія абрэзкі.
І нават сама форма, валік, не такая як была. На старых фота бачна, што яна больш аб’ёмная, а ніжняя часта падварочваецца ўверх, быццам валік выступае за плоскасць трошкі больш чым на палову. Цяпер профіль валіка быццам прыліп да той плоскасці.
Сорамна такое ўводзіць у эксплуатацыю, а тым больш выстаўляць на конкурс як прыклад ленінградскай школы рэстаўрацыі. Гэта наша, родная, мінская школа — И так сойдёт!
#дэталі #антырэстаўрацыя #савецкаяспадчына #Мінск
Post #16719
529
Спадчына Нядаўна адрэстаўраваны будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Мінску высунулі на міжнародную архітэктурна-дызайнерскую прэмію «Залаты Трэзіні». Аб'ект на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 30 прадстаўлены ў спецыфічнай катэгорыі — «Найлепшы праект, рэалізаваны…






- 🤬 15
- ❤ 4
- 🥴 2