TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.18K subscribers
Post #16611 726
У вёсцы Расла аднавілі прыдарожную капліцу, якую ў 2025 годзе збіла машына. Нуль з дзесяці супадзенняў з арыгіналам, які меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Цокальная частка вырасла ці не ўдвая. З цела тынкаваных сценак вылазяць асобныя цёмныя валуны — не ясна на чым такі прыём грунтуецца.

Асноўны аб’ём наадварот стаў больш прысадзісты, калі раней яго фасады ўяўлялі сабой выцягнуты па вертыкалі прамавугольнікі, то цяпер гэтыя прамавугольнікі сталі выцягнутымі па гарызанталі. Карніз абсалютна ўбогі. Будаўнікі нават не зразумелі, што з трох абломаў, якія складалі карніз, сярэдні не быў звычайна прыступкай, а меў абрысы чацвярнога валіка. Над карнізам вырас «лабок», якога раней не было. Аўтэнтычны крыжык знік, яго замяніў новы, больш маштабны.

Не супадаюць і вокны-нішы. Раней яны былі рознага памеру, з боку дарогі — не высокае, цяпер жа ўсе сталі аднолькавыя. Завяршэнне праёмаў было лучковае, цяпер праёмы чыста прамавугольныя, але аконныя запаўненні з лучковым завяршэннем.

Пляцоўку вакол залілі бетонам — абсалютна чужародным для гэтага помніка традыцыйнай архітэктуры матэрыялам.

Вось такое «аднаўленне» гісторыка-культурнай спадчыны. Цікава хто быў навуковым кіраўніком.

Фота

#антырэстаўрацыя #Расла #капліцы #аднаўленне
  • 🤯 21
  • 🤬 8
  • ❤ 3
  • 😢 3
  • 🔥 2
  • 🤷‍♂ 1
  • 💩 1
More from @spadczyna
  1. Sep 30, 2026Як бы маглі выглядаць барочныя храмы Беларусі ў сваім барочным каларыце. Крыніца #касцёлы…
  2. Sep 29, 2026Post #16619
  3. Sep 28, 2026З дваровага фасада гэта выглядает так.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →