TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.17K subscribers
Post #16598 912

Forwarded from Институт истории НАН Беларуси

💥💥💥 У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага маста!
Археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку пад кіраўніцтвам А. Дзярновіча прынеслі новыя вынікі. На тэрыторыі дзядзінца выяўлены падмуркі маста - дзве лініі каменнай муроўкі, на якія абапіраліся драўляныя канструкцыі маста ад так званай Малой брамы, праз замкавы стаў, да пагорку на дзядзінцы. Такім чынам забяспечваліся абарончыя задачы і, адначасова, функцыянаванне эфектыўнай сістэмы гідрарэгуляцыі.
Вядома, што пры будаўніцтве Крэўскага замку выкарыстоўвалася фартыфікацыйная канцэпцыя стварэння вакол замку затопленай прасторы. Але абаронцам замку трэба было ўмець жыць на вадзе. Замкавы мост на дзядзінцы быў часткаю такога фартыфікацыйнага мастацтва.

Паводле праекту рэстаўрацыі на тэрыторыі замка плануецца аднавіць два масты, у тым ліку і таго, падмуркі якога цяпер даследуюцца.
Археолагамі ў мураваных канструкцыях былі выяўлены нішы для паляў маста, а пад мастом і побач з ім - падмуркі малых пабудоваў.
  • 👍 33
  • ❤ 17
  • 🔥 6
  • 🙏 1
More from @spadczyna
  1. Oct 7, 2026На доме з русалкамі па вуліцы Клумава, 11 ў Трактаразаводскім пасёлку праводзіцца цеплавая…
  2. Oct 7, 2026У гістарычным цэнтры Магілёва рамантуюць дом Гіршы Ландау па вуліцы Першамайскай, 27. Як б…
  3. Oct 6, 2026У Вашынгтоне адміністрацыя Дональда Трампа пагражае знесці гістарычны Цэнтр выканальніцкіх…
  4. Oct 6, 2026На каталіцкіх могілках у Будславе знайшлі і адкапалі надмагільны камень 1825 года, з якім…
  5. Oct 3, 2026У гістарычным цэнтры Віцебска плануюць аднавіць Заручаўскую браму Ніжняга замка, аддаўшы п…
  6. Oct 3, 2026У сярэдзіне верасня завяршыліся работы па аднаўленні вала Вялікага гарадзішча археалагічна…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →