У гістарычным цэнтры Магілёва рамантуюць дом Гіршы Ландау па вуліцы Першамайскай, 27.
Як бачна на свежых здымках, мураваны аб'ём пачатку XX стагоддзя атрымлівае новую кантрасную афарбоўку: верхнія паверхі пафарбавалі ў насычаны тэракотавы колер, ніжнія пакуль не пафарбаваныя, але хутчэй за ўсё будуць таго ж колера керамічнай цэглы — каб не раскрываць гістарычны цагляны мур. Маленькая заўвага: верхні паверх быў надбудаваны за савецкім часам у спрошчаных формах, таму было б лагічна аддзяліць колерам гістарычны аб’ём аб дапаўнення.
Будынак у Шклоўскім пасадзе першапачаткова ўзводзіўся як двухпавярховы і належаў ганароваму грамадзяніну горада Гіршы Ландау. У маёнтку таксама быў трохпавярховы флігель, на верхнім паверсе якога да 1919 года дзейнічала малітоўная школа Ландау. Сучасны чатырохпавярховы выгляд камяніца набыла ў выніку пазнейшых надбудоў. За сваю гісторыю памяшканні паспелі паслужыць камсамольскім і польскім клубамі, а пасля нацыяналізацыі ў 1924 годзе тут працавала шавецкая майстэрня. Сёння будынак захоўвае жылую функцыю з камерцыйнымі плошчамі на першым паверсе.
Крыніца
#Магілёў #гістарычнаязабудова #рамонт #каларыстыка
Post #16685
710





- 👍 11
- 🤔 4
- 😍 3
- 👏 1
- 🙏 1
- 🤨 1