TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.18K subscribers
Post #16673 668
У гістарычным цэнтры Віцебска плануюць аднавіць Заручаўскую браму Ніжняга замка, аддаўшы пляцоўку пад камерцыйны інвестпраект з магчымымі падземнымі прыбудовамі.

Згодна з новым генеральным планам горада да 2035 года і праектам дэталёвага планавання, участак набярэжнай на плошчы 1000-годдзя каля Дабравешчанскай царквы ўжо змяніў прызначэнне. Замест зялёнай рэкрэацыйнай зоны тэрыторыя атрымала статус «грамадскай спецыялізаванай забудовы». Улады зарэзервавалі гэтую плошчу для ўзвядзення ўязной вежы і фрагментаў муроў Ніжняга замка на гістарычных падмурках.

Галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама Дзяніс Юрчак заяўляе, што для дакладнай лакалізацыі аб'екта дастаткова архіўных чарцяжоў, а сама пабудова павінна ўзводзіцца па сярэднявечных тэхналогіях з валуноў і цэглы. Аднак паралельна чыноўнік прапануе не музеефікаваць вежу, а перадаць яе прыватнаму інвестару для стварэння кафэ або рэстарана. Каб камерцыялізаваць аб'ект і павялічыць плошчы, праектам дапускаецца маштабнае паглыбленне ў грунт для стварэння дадатковых памяшканняў непасрэдна ў археалагічнай зоне.

У якасці прыкладу папярэдняй працы з фартыфікацыйнай спадчынай у інтэрв'ю згадваецца віцебскі Духаўскі круглік. Гэты аб'ект, пабудаваны з сучасных матэрыялаў, фактычна з'яўляецца павільёнам над аўтэнтычнымі падмуркамі. Як бы новая вежа не стала такім жа псеўдагістарычным навабудам з гістарычнай назвай.

Крыніца

#Віцебск #Ніжнізамак #замкі #аднаўленне
  • 🥴 16
  • 🤔 8
  • 👍 4
  • ❤‍🔥 3
  • 🤯 1
More from @spadczyna
  1. Oct 3, 2026У сярэдзіне верасня завяршыліся работы па аднаўленні вала Вялікага гарадзішча археалагічна…
  2. Oct 1, 2026Post #16666
  3. Oct 1, 2026Сакрэтная будоўля вакол вінакурні Любанскага па вуліцы Маякоўскага ў Мінску на спадарожнік…
  4. Oct 1, 2026Яшчэ Магілёў. Паглядзіце, які піздзец зрабілі з фасадамі Дома акцёраў па Першамайскай вулі…
  5. Oct 1, 2026Пры аналізе ОВОС па будаўніцтве элітнага дома ў цэнтры Магілёва выявіўся падлог у дакумент…
  6. Oct 1, 2026Першыя стандарты ваконнай і дзвярной сталяркі для масавага будаўніцтва на беларуска-літоўс…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →