Пры аналізе ОВОС па будаўніцтве элітнага дома ў цэнтры Магілёва выявіўся падлог у дакументацыі.
Сцвярджаецца, што рэжымы зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва зацверджаны пастановай Мінкультуры ад 19.01.2026 № 7. У рэальнасці гэты дакумент зацвярджае зоны аховы брацкай магілы ў вёсцы Малькавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У іншым месцы спасылаюцца на пастанову Мінкультуры № 35 ад 2011 года, якая была скасавана яшчэ ў 2023 годзе. Адзіны дзеючы нарматыўны акт — пастанова Мінкультуры ад 04.07.2023 № 92 — у дакументацыі не згадваецца ўвогуле. А ў той пастанове як раз рэгламенты, якія не даюць будаваць такое ў гэтым месцы.
Будуць звароты!
#Магілёў #ахова #грамадскіяабмеркаванні
Post #16660
378
Спадчына У цэнтры Магілёва пад будаўніцтва «элітнага» жылога комплексу пусцяць пад знос адметную драўляную забудову. Кампанія «УсходЭлітБуд» прэзентавала праект ЖК «Першы цэнтральны», які плануюць пабудаваць у 2027–2030 гадах на ўчастку за абласной бібліятэкай, у…

- 🔥 12
- 👍 1