TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.18K subscribers
Post #16601 860
Спадчына Міністэрства культуры адмовілася прысвойваць вышэйшую ахоўную катэгорыю «0» ўнікальным драўляным цэрквам Палесся, якую маюць усе кандыдаты ў спіс ЮНЕСКА. Яшчэ ў 2004 годзе Беларусь афіцыйна ўнесла намінацыю «Культавае драўлянае дойлідства Палесся XVII–XVIII…
Кургану Славы пад Мінскам афіцыйна прысвоілі 1-ю (міжнародную) катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Рашэнне аб павышэнні статусу манумента прыняла Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры.

Прадстаўнікі ведамства пафасна заяўляюць, што новы статус юрыдычна замацоўвае значэнне мемарыяла як «помніка сусветнага маштабу». Трэба нагадаць, што дзесягоддзі да таго меў усяго толькі 3-ю катэгорыю, якая ахоплівае помнікі выключна рэгіянальнага (мясцовага) значэння. Цудоўнае празрэнне і «суверэннае права»!

Сам мемарыял, адкрыты 5 ліпеня 1969 года, з'яўляецца выбітным інжынерным аб'ектам і ўзорам савецкай манументалістыкі. Агульная вышыня кампазіцыі складае 70,6 метра. Зямны пагорак вышынёй 35 метраў і аб'ёмам звыш 91 тысячы кубічных метраў абапіраецца на 30-метровы слупавы падмурак. На вяршыню вядуць дзве лесвіцы па 241 прыступцы. Вянчаюць канструкцыю чатыры 35-метровыя штыкі-абеліскі, аб'яднаныя барэльефным кальцом, якія сімвалізуюць франты, што ўдзельнічалі ў аперацыі «Баграціён» і ліквідацыі «Мінскага катла» летам 1944 года.

Крыніца

#КурганСлавы #помнікі #ахова #савецкаяспадчына
  • 🤮 17
  • 🤯 6
  • ❤‍🔥 4
  • 💩 4
  • 🥱 4
  • 🤡 3
  • 🤔 1
  • 😐 1
  • 🤗 1
  • 🗿 1
More from @spadczyna
  1. Sep 28, 2026З дваровага фасада гэта выглядает так.
  2. Sep 28, 2026Удар па будынку Прэзідыума НАН Украіны ў Кіеве У выніку атакі беспілотніка пацярпеў галоўн…
  3. Sep 26, 2026На вуліцы Камуністычнай у мінскай Асмалоўцы выявіўся савецкі брук. Пад знятым асфальтам ад…
  4. Sep 26, 2026💥💥💥 У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага маста! Археалагічныя даследаванні ў Кр…
  5. Sep 26, 2026Міністэрства культуры адмовілася прысвойваць вышэйшую ахоўную катэгорыю «0» ўнікальным дра…
  6. Sep 22, 2026Новыя фота з рэканструкцыі былога дрожджава-вінакурнага завода Яўстахія Любанскага па вулі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →