TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.17K subscribers
Post #16586 1.05K
У цэнтры Магілёва пад будаўніцтва «элітнага» жылога комплексу пусцяць пад знос адметную драўляную забудову.

Кампанія «УсходЭлітБуд» прэзентавала праект ЖК «Першы цэнтральны», які плануюць пабудаваць у 2027–2030 гадах на ўчастку за абласной бібліятэкай, у межах вуліц Яцыны, Чэхава і Дзяржынскага.

У афіцыйным апісанні дэвелапер заяўляе пра ўзвядзенне двух «пяціпавярховых» маналітных дамоў на 165 кватэр.

Згодна са схемай, пад знос трапляе гістарычны дом па вуліцы Яцыны, 13. Гэта гарадская сядзіба канца XIX — пачатку XX стагоддзя, якая з'яўляецца адным з нешматлікіх захаваных драўляных дамоў у гістарычным цэнтры горада. На яго франтоне дагэтуль ацалеў арыгінальны дэкор (так званая «магілёўская разьба») і традыцыйнае для рэгіёна спараванае акно.

Паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, тэрыторыя будучага комплексу знаходзіцца ў зоне, якая дазваляе новае будаўніцтва вышынёй да 17 метраў (не больш за 5 паверхаў). Фармальна забудоўшчык са сваімі чатырма паверхамі з мансардай упісваецца ў гэты нарматыў. Аднак ёсць хітрык — упісваецца толькі з аднаго боку, бо з іншага, з боку рачнога схілу, вылазяць яшчэ два паверхі — паркінга і тэхнічнага паверха.

Пры гэтым той жа дакумент катэгарычна забараняе дзейнасць, якая прыводзіць да страты аб'ектаў шэраговай гістарычнай забудовы, у тым ліку іх знішчэнне і дэмантаж. Аднак пералік будынкаў, якія адносяцца да каштоўнага асяроддзя, на гэтым пляцы нічога не ўнесена.

Афіцыйнае грамадскае абмеркаванне праекта забудовы пачнецца 23 верасня і працягнецца да сярэдзіны студзеня 2027 года.

Крыніца
Крыніца
Крыніца

#Магілёў #драўлянаедойлідства #непомнік #гістарычнаязабудова #знішчэнне #праекты
  • 🤬 32
  • 😢 14
  • 💔 1
More from @spadczyna
  1. Sep 22, 2026Новыя фота з рэканструкцыі былога дрожджава-вінакурнага завода Яўстахія Любанскага па вулі…
  2. Sep 19, 2026Да 800-годдзя з дня смерці святога Францыска Асізскага запушчаны маштабны праект Preservin…
  3. Sep 19, 2026Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30…
  4. Sep 18, 2026У цэнтры Баранавічаў пачалі разбор чарговага пасляваеннага драўлянага двухпавярховіка па в…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →