TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.16K subscribers
Post #16570 1.15K
У цэнтры Баранавічаў пачалі разбор чарговага пасляваеннага драўлянага двухпавярховіка па вуліцы Міцкевіча, 5.

Гэты брусчаты 8-кватэрны дом уваходзіў у склад адзінага аўтэнтычнага квартала пасляваеннай драўлянай забудовы 1947–1949 гадоў, які гарадскія ўлады метадычна зачышчаюць пад інвестыцыйныя праекты.

Квартал у межах вуліц Міцкевіча і Гагарына складаўся з пяці падобных двухпавярховых дамоў (Міцкевіча № 1, 3, 5, 7 і Гагарына, 55) з адзіным гаспадарчым дваром і драўлянымі пунямі для вугалю і дроваў. Сцены будынкаў ашаляваныя брусам і пафарбаваныя ў характэрны зялёны колер, фасады вылучаліся міжпавярховымі разьбянымі карнізамі, фігурнымі кранштэйнамі навесаў і выразнымі ліштвамі. Унутры захоўваліся шырокія двухмаршавыя лесвіцы з аўтэнтычнымі балясінамі і кафляныя печы.

Паводле звестак краязнаўцаў, на будаўніцтве гэтага ведамаснага квартала пасля вайны выкарыстоўвалася праца нямецкіх ваеннапалонных. Будынкі не мелі ахоўнага статусу ГКК. Яшчэ ў 2008 годзе Брэсцкі аблвыканкам прызнаў іх непрыдатнымі для пражывання.

Знос квартала пачаўся некалькі гадоў таму: на месцы зруйнаванага дома № 1 на рагу з Савецкай узвялі рэстаран «Мак.by». Пасля разбору дома № 5 у квартале застаюцца толькі два будынкі — па вул. Міцкевіча, 3 і Гагарына, 55, якія мясцовае ЖРЭУ плануе пусціць пад бульдозер адразу пасля канчатковага юрыдычнага афармлення адсялення.

Крыніца
Крыніца

#Баранавічы #драўлянаедойлідства #знішчэнне #савецкаяспадчына
  • 🤬 25
  • 😢 12
  • 👍 3
  • 😱 3
  • 💔 2
  • 👏 1
More from @spadczyna
  1. Oct 11, 2026Рэканструкцыя сядзібнага дома Ваўжэцкіх у Відзах Лаўчынскіх Браслаўскага раёна. Пакуль цяж…
  2. Oct 10, 2026У Полацку на тэрыторыі Верхняга замка плануюць рэканструяваць будынак былога правіянцкага…
  3. Oct 10, 2026Інтэрнат № 4 БНТУ па праспекце Незалежнасці абрастае рыштаваннямі перад рэканструкцыяй. Па…
  4. Oct 9, 2026Работы на вуглавой пабудове ў агароджы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках. Фота #Жодз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →