TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.16K subscribers
Post #16743 804
Рэканструкцыя сядзібнага дома Ваўжэцкіх у Відзах Лаўчынскіх Браслаўскага раёна.

Пакуль цяжка нешта сказаць пра вынік. З аднаго боку разабраны дах, зняты ліштвы, зняты тынк да голага зруба, разабраны карнізы, цалкам разабраны драўляны парадны порцік, разабраныя бакавыя сценкі дваровай мураванай арачнай галерэі.

З іншага боку сама арганізацыя работ заслугоўвае павагі: драўніна на дварэ накрытая шыферам, драўляны зруб абшыты нейкім матэрыяламі, якія, відаць, засцерагае яго ад ападкаў.

Замест разабраных сценак арачнай галерэі ўжо вымураваны арачкі, якія былі гістарычнай. Над карнізам галерэі адноўлены атык. Вымуравана ўсё вельмі далікатна і гістарычна дакладна (наколькі можна меркаваць па здымках). Праведзена анкерная сцяжка муроў цокальнага паверха.

Хочацца спадзявацца, што гэта не падман зроку, а будучы прыклад добрай навуковай рэстаўрацыі. 🙏


Фота кастрычніка
Фота верасня

#ВідзыЛаўчынскія #рэстаўрацыя #сядзібы
  • ❤ 29
  • 🙏 13
  • 😍 4
  • 👍 1
  • 💩 1
More from @spadczyna
  1. Oct 10, 2026У Полацку на тэрыторыі Верхняга замка плануюць рэканструяваць будынак былога правіянцкага…
  2. Oct 10, 2026Інтэрнат № 4 БНТУ па праспекце Незалежнасці абрастае рыштаваннямі перад рэканструкцыяй. Па…
  3. Oct 9, 2026Работы на вуглавой пабудове ў агароджы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках. Фота #Жодз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →