TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.17K subscribers
Post #16580 895

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30 гадоў

Новы экспанат з Мікашэвічаў – плечавая костка маладога маманта – перададзены ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі мясцовым жыхаром. Уладзімір Міронаў расказаў СМІ, што знаходка належыць яго бацьку, які працаваў экскаватаршчыкам на прадпрыемстве «Граніт». Костка захоўвалася ў сям'і каля 30 гадоў.

У Інстытуце гісторыі паведамілі, што костка ў добрым стане. Цяпер трэба вызначыць яе дакладны ўзрост. Нагадаем, што год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта.
  • ❤ 11
  • 👍 3
  • 🤔 1
More from @spadczyna
  1. Sep 22, 2026Новыя фота з рэканструкцыі былога дрожджава-вінакурнага завода Яўстахія Любанскага па вулі…
  2. Sep 19, 2026У цэнтры Магілёва пад будаўніцтва «элітнага» жылога комплексу пусцяць пад знос адметную др…
  3. Sep 19, 2026Да 800-годдзя з дня смерці святога Францыска Асізскага запушчаны маштабны праект Preservin…
  4. Sep 18, 2026У цэнтры Баранавічаў пачалі разбор чарговага пасляваеннага драўлянага двухпавярховіка па в…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →