Нядаўна ў СМІ з’явіўся артыкул пра чалавека, які, атрымаўшы міжнародную абарону ў Польшчы, працягвае ездзіць у Беларусь. Якія пачуцці гэта выклікае ў тых, хто ў Беларусь ездзіць не можа і гадамі не бачыць сваіх блізкіх? Разважае Ганна Златкоўская.
Сярод маіх знаёмых ёсць людзі, якія ездзяць з-за мяжы ў Беларусь. Пра кагосьці я ведаю, што яны супраць дыктатуры, проста не бралі ўдзелу ў пратэстах, таму што не жылі ў Беларусі на той момант (але шчыра кажучы, такіх вельмі і вельмі мала). Ёсць і тыя, хто жыў у Беларусі, але не прымаў удзелу ў пратэстах, пра іх думкі наконт палітыкі Беларусі я не надта ведаю, таму што яны і не гавораць пра гэта нават у асабістых размовах.
І вось яшчэ адна навіна пра чалавека, які атрымаў міжнародную абарону ў Польшчы, але ўсё ж такі наведвае родны край, толькі акружнымі шляхамі, на ўсялякі выпадак. І ведаеце, другі і трэці варыянты выклікаюць розныя пачуцці.
Шмат чаго раздражняе. Падаецца, што трэба ўжо змірыцца з тым, што мара пра беларусаў, якія аб’яднаныя аднымі каштоўнасцямі, даўно знікла.
Працяг па спасылцы.📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
