Сімвалы, высечаныя на паднятым з зямлі падчас земляных прац каменным артэфакце, маюць дахрысціянскае паходжанне і адлюстроўваюць архаічныя ўяўленні пра душу і будову сусвету, піша «Наша Ніва».
Знаходку з Гарадоцкага раёна паказаў у сваім фэйсбуку паказаў гісторык і галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак. Мяркуючы па фота, крыж паднялі з зямлі падчас пракладкі камунікацый да Спаса-Ушэсцеўскай царквы ў вёсцы Хвошна.
На пярэднім баку каменны крыж мае геаметрычныя знакі. Уверсе крыжа высечаны роўнабаковы крыж, упісаны ў круг, а ў яго цэнтры, на сяродкрыжжы размешчана вялікая васьміканцовая зорка, якая таксама абмежаваная колам.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
