Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Post #96
98
Недалёка ад Ніцы ёсць вёсачка Эз. Неверагодна прыгожая, на самай гары, як у дзіцячых казках ці фільмах пра мушкецёраў. Над ёй месціцца экзатычны сад з рознымі кактусамі, адкуль адкрываецца чароўны від на Лігурыйскае мора.
У Эзе ў свой час жыў Ніцшэ. Турысты прыяжджаюць паглядзець не толькі сад і вёску, але і прайсці камяністай сцежкай зверху да мора - Шляхам Ніцшэ. Менавіта там у пачатку 1880-х ён напісаў 3 частку сусветнавядомай працы "Так кажа Заратустра".
Нямецкі філосаф дагэтуль выклікае шмат пытанняў. Але ягоны ўплыў на сусветную культуры і, канешне, анархізм бясспрэчны. Крытыка дзяржавы, мяшчанства, хрысціянства, памяркоўнасці, адсутнасці волі, творчай стыхіі і коўзання па догмах і адвечнай слабасці... Інтэрпрэтацыя творай Ніцшэ - хаджэнне па тонкаму лёду.
Гэта гульні на вастрыі брытвы, абдыманне з полымем. Тут варта не скрочыць са свайго шляху, бо можна патрапіць у пятлюпрыхільнасці суворага ды гаротнага індывідуалізму. Аднак ніцшэанства гэта не эгаізм, гэта блізкая да поглядаў Макса Штырнэра вера ў свядомую, адказную, моцную асобу. Так, гэта "радыкальны арыстакратызм", але з пачуццём доўгу і спробамі вырвацца з рабства паўсядзённасці, набрасываемай роўнасці, культуры рабства.
Эма Гольдман вельмі цаніла яго, называючы "паэтам, бунтаром" і "арыстакратам духа". У гэтым сэнсе, дадавала "чырвоная Эма", сапраўдныя анархісты ўсе былі "арыстакратамі".
Ніцшэ захапляліся Бенджамін Такер і Эміль Арман. Леў Талстой лічыў вар'ятам, а Альберт Камю і постструктуралісты (і шмат хто яшчэ) адчулі моцны уплыў творцы кнігі "Антыхрыст. Праклён хрысціянству".
Аб сувязі аўтара слоў "Бог умер" з анархізмам, сярод мноства прац, таксама можна даведацца ў новай дысертацыі Георгія Семіглазава. Напісана яна даволі даступна.
Сцежка ў Эз прыгожая, але не кожны яе адолее. Я са сваёй жыццёвай таварышкай пажартаваў, што Ніцшэ напэўна рабіў перапынкі, каб кожны дзень прайсці ўніз 800 метраў па знойных камянях і крутых сходах. Адкрываў бутэльку чырвонага, заядаў духмяным багетам і пераносіў натхнённыя словы ў свой сшытак. Але ж Фрыдрых не піў і да алкаголю ставіўся як да дурману рэлігіі. Яму у сваёй галаве хапала ўнутранных і знешніх, уяўныхых і яўных дэманаў і муз. Ён абагнаў сусвет, але не сябе.
Мне падабаецца паэтыцкі стыль Ніцшэ. Гульня вобразамі, вострая, метафарычгая мова, сарказм. Моцна выражаны экзыстэнцыяльны матыў. Шкада толькі, што гэты філосаф (і адначасова кампазітар) хваравіты быў, мучыўся ад меланхоліі і ментальных крызісаў. Трагічны Шыко дэкаданса.
У Эзе ў свой час жыў Ніцшэ. Турысты прыяжджаюць паглядзець не толькі сад і вёску, але і прайсці камяністай сцежкай зверху да мора - Шляхам Ніцшэ. Менавіта там у пачатку 1880-х ён напісаў 3 частку сусветнавядомай працы "Так кажа Заратустра".
Нямецкі філосаф дагэтуль выклікае шмат пытанняў. Але ягоны ўплыў на сусветную культуры і, канешне, анархізм бясспрэчны. Крытыка дзяржавы, мяшчанства, хрысціянства, памяркоўнасці, адсутнасці волі, творчай стыхіі і коўзання па догмах і адвечнай слабасці... Інтэрпрэтацыя творай Ніцшэ - хаджэнне па тонкаму лёду.
Гэта гульні на вастрыі брытвы, абдыманне з полымем. Тут варта не скрочыць са свайго шляху, бо можна патрапіць у пятлю

- 👍 5
- ❤ 1