зоркі застылі ў начы
дзеля каго ім палаць?
мары свае палічыў
кветку знайшоў папараць
колькі шляхетных ідэй
дэман вайны праглыне?
колькі сяброў і дзяцей
будзем вітаць у труне?
нашча нянавісць ямо
горыч імперый як чай
сябра*, ты скінуў ярмо
мы апранулі адчай
прайшоўшы шлях ваяра
колькі такіх сярод нас?
цябе абдымае зямля
ворагаў знішчыць Хімарс
новых герояў ня шмат
адно пустазелле ды пыл
смутак сяброў з-за крат
табе дасылаю, Жвір!
2023 г.
*У арыгінале тут імя Жвіра
Post #93
133

- 💔 6
- 👍 4
- 😢 4