TGViewer
Channel Public Channel
Вершы нікому не патрэбныя

Вершы нікому не патрэбныя

@sashanefer

Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Subscribers
126
Photos
513
Videos
10
Links
109
Recent Posts 8 shown
Post #755 37
Я хотел стать художником вольным
И артистом непритязательным,
Раздавать своё творчество сольно,
Можно в группе (не обязательно).

К идеалам ходьбою неброской,
Словно Мортон и по штату Небраска,
Я не парился модной прической
(Лишь колено тревожит повязка).

За мечтой каравном несмелым,
Как студент на экзамен первый,
Был бы голоса дар, я бы спел им
(Тем, кто в узел вязал мои нервы).

Я хотел стать певцом революций
И героем самоотверженным,
Чёрный плащ оказался мне куцый,
(Я романтик, видно, подержанный).

2 декабря 2017 г.

Саша "Нефер". Рукописи из шкатулки. Москва: Радикальная теория и практика, 2021.
  • 🔥 3
  • ❤ 2
  • 👍 2
  • 😍 1
Post #754 46
Сёння на вуліцы, дзе жыву, пабачыў плакат. Гэта польскае анархісцкае
ды антыфашысцкае асяроддзе ў адказ на ўзрост ксенафобіі пачало кампанію "Вашыя межы, нашыя вуліцы".

Пішуць, што хочуць звярнуць увагу на "дыскрымінацыю мігрантаў і іх біапалітычнага выкарыстання з боку дзяржапарату". Таксама дадаюць, што не могуць пагадзіцца на сістэмны гвалт у дачыненні да мігрантаў, якіх вінавацяць ва ўзросце цэн на жыллё, зніжэнні якасці жыцця і росце злачыннасці. Кажуць, што будзе шмат розных дзеянняў, ад адукацыйных да прамога дзеяння, каб прадэманстраваць сілу разнастайнасці і дыялогу. А 3 кастрычніка запрашаюць у Торунь на дэманстрацыю.
  • 💯 6
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #753 65
Мне пішуць ліст

Мне пішуць ліст
ваенныя паны,
а там напісана:
дванаццатага раніцай
я павінен прызвацца ў войска,
ох, прызвацца ў войска.

Жаўнер — гэта жаўнер,
ён павінен біцца —
прыцісне вінтоўку да шчакі,
прыцэліцца,
магчыма, проста ў сваё сэрца,
ох, сваё сэрца.

Яны перадалі прывітанне,
напісалі "бывай здаровы",
я — рэзервіст,
паэт, анархіст,
я спяваю сабе і лаюся,
оx, лаюся.

Я памаршырую,
і заспяваю сабе:
сіні рэзэрвіст,
чырвоны анархіст,
чырвоная кветка ў сіняй далечыні,
ох, чырвоная кветка…!

1906 г.
  • 👍 4
  • 🔥 2
  • ❤‍🔥 1
Post #749 48
Fráňa Šrámek (1877-1952)
  • ❤ 1
Post #748 62
Раскажу вам яшчэ аб адной цікавай постаці, амаль зусім невядомай у нашай усходнееўрапейскай постсавецкай прасторы. Гаворка аб чэшскім літаратары, а перад усім паэце-анархісце Франю Шрамэку (1877-1952).

Шрамэк нарадзіўся ў Саботцы, але жыццё звязаў з Прагай, адкуль з універсітэту трапіў да войска.
Пасля службы ў 1901 г. дэбютаваў вершамі. З 1903 г. збліжаецца з анархістамі, удзельнічае ў дэманстрацыях. Дарэчы, быў знаёмы з іншай іконай сусветнай літаратуры, таксама анархістам, Яраславам Гашэкам. За свае антымілітарысцкія погляды і верш "Мне пішуць ліст" двойчы быў пазбаўлены вольнасці.

Першая сусветная вайна, незалежна ад таго, што Шрамэк прымаў у ёй непасродны удзел, яшчэ больш умацавала ў ім антымілітарысцкі дух.

Пасля заканчэння вайны Франя знаёміцца з групай літаратараў вядомага чэшскага пісьменніка і перакладчыка Карла Чапэка, які называў Шрамэка "паэтам" і "надзвычай чыстым чалавекам". Іншы сучаснік, славуты чэшскі літаратар Францішак Лангер пісаў аб ім, як аб "увасабленні цішыні і пачуцця, лірыку, пустэльніку, аголеным чалавечым сэрцы".
Шрамэк становіцца яскравым прадстаўніком "пакалення бунтароў". Часцяком ягоную творчасць звязваюць з імпрэсіянізмам.

Падчас Другой сусветнай вайны Чапэка расстралялі нацысты, у сваю чаргу Шрамэк амаль не выходзіў са сваёй кватэры і рэагаваў на рэчаіснасць паэзіяй. Цікавостка: ён амаль 50 год пражыў з Мілкай Грлдзічка-Шрамкавай, таксама анархісткай, таму яны афіцыйна і не распісваліся. Каханне, як мы ведаем, не патрабуе дазволу ні дзяржавы, ні рэлігіі.

Шрамэк быў аўтарам некалькі томікаў вершаў, п'есаў, прозы, у тым ліку а аўтабіяграфічнага рамана "Срэбны вецер" (1910 г., перапрацавагы ў 1921 г.)

Паэт-анархіст памёр у 1952 г., дачакаўшыся звання народнага паэта Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі (1946).

У гонар Шрамэка ёсць музеі, вуліцы, тэатры, зняты фільмы. Анархіст уваходзіць у канон чэшскай літаратуры XX ст., а ягоны верш з паэмы "Рэпартаж" выкарыстаны на помніку загінуўшым коням на полі бітвы пад Аўстэрліцам.

Па-расейску вершы Шрамэка друкаваліся яшчэ і ў савецкія часы, напрыклад, у зборніку "Раны і розы. Стихи четырёх чешских поэтов" (Москва 1982). У сеціве таксама можна знайсці нешматлікія пераклады (1, 2, 3). Прыпадкова мне трапіўся невялічкі беларускамоўны навуковы артыкул аб ягонай творчасці.

Аднак па-беларуску вершаў паэта-анархіста я не знайшоў, таму вырашыў перакласьці ягоны ранішні верш, які далучаю ніжэй.
  • 👍 4
Post #747 117
Вершы нікому не патрэбныя У апошнія дні жніўня традыцыйна адбываецца Міжнародны тыдзень салідарнасці з палітзняволенымі анархіст:амі. Па ўсім свеце гэта каля сотні чалавек. Таксама ў калоніях і вязніцах сіневокай дагэтуль адбываюць тэрміны беларускія анархіст:ы. Частка з іх няблага…
Наста Кухта, якую я нядаўна згадваў на волі! Вельмі добрая навіна 🖤❤️
  • ❤ 11
Post #745 124
  • 👍 5
Post #735 865
  • 👍 5
  • 🔥 1
  • 🫡 1
Older posts →

About this channel

How can I read @sashanefer without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Вершы нікому не патрэбныя: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Вершы нікому не патрэбныя have?
Вершы нікому не патрэбныя (@sashanefer) has 126 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Вершы нікому не патрэбныя know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →