Мне пішуць ліст
Мне пішуць ліст
ваенныя паны,
а там напісана:
дванаццатага раніцай
я павінен прызвацца ў войска,
ох, прызвацца ў войска.
Жаўнер — гэта жаўнер,
ён павінен біцца —
прыцісне вінтоўку да шчакі,
прыцэліцца,
магчыма, проста ў сваё сэрца,
ох, сваё сэрца.
Яны перадалі прывітанне,
напісалі "бывай здаровы",
я — рэзервіст,
паэт, анархіст,
я спяваю сабе і лаюся,
оx, лаюся.
Я памаршырую,
і заспяваю сабе:
сіні рэзэрвіст,
чырвоны анархіст,
чырвоная кветка ў сіняй далечыні,
ох, чырвоная кветка…!
1906 г.
Post #753
71

- 👍 4
- 🔥 2
- ❤🔥 1