Сёння на вуліцы, дзе жыву, пабачыў плакат. Гэта польскае анархісцкае
ды антыфашысцкае асяроддзе ў адказ на ўзрост ксенафобіі пачало кампанію "Вашыя межы, нашыя вуліцы".
Пішуць, што хочуць звярнуць увагу на "дыскрымінацыю мігрантаў і іх біапалітычнага выкарыстання з боку дзяржапарату". Таксама дадаюць, што не могуць пагадзіцца на сістэмны гвалт у дачыненні да мігрантаў, якіх вінавацяць ва ўзросце цэн на жыллё, зніжэнні якасці жыцця і росце злачыннасці. Кажуць, што будзе шмат розных дзеянняў, ад адукацыйных да прамога дзеяння, каб прадэманстраваць сілу разнастайнасці і дыялогу. А 3 кастрычніка запрашаюць у Торунь на дэманстрацыю.
Post #754
46

- 💯 6
- ❤ 1
- 👍 1
- 🔥 1