TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #748 62
Раскажу вам яшчэ аб адной цікавай постаці, амаль зусім невядомай у нашай усходнееўрапейскай постсавецкай прасторы. Гаворка аб чэшскім літаратары, а перад усім паэце-анархісце Франю Шрамэку (1877-1952).

Шрамэк нарадзіўся ў Саботцы, але жыццё звязаў з Прагай, адкуль з універсітэту трапіў да войска.
Пасля службы ў 1901 г. дэбютаваў вершамі. З 1903 г. збліжаецца з анархістамі, удзельнічае ў дэманстрацыях. Дарэчы, быў знаёмы з іншай іконай сусветнай літаратуры, таксама анархістам, Яраславам Гашэкам. За свае антымілітарысцкія погляды і верш "Мне пішуць ліст" двойчы быў пазбаўлены вольнасці.

Першая сусветная вайна, незалежна ад таго, што Шрамэк прымаў у ёй непасродны удзел, яшчэ больш умацавала ў ім антымілітарысцкі дух.

Пасля заканчэння вайны Франя знаёміцца з групай літаратараў вядомага чэшскага пісьменніка і перакладчыка Карла Чапэка, які называў Шрамэка "паэтам" і "надзвычай чыстым чалавекам". Іншы сучаснік, славуты чэшскі літаратар Францішак Лангер пісаў аб ім, як аб "увасабленні цішыні і пачуцця, лірыку, пустэльніку, аголеным чалавечым сэрцы".
Шрамэк становіцца яскравым прадстаўніком "пакалення бунтароў". Часцяком ягоную творчасць звязваюць з імпрэсіянізмам.

Падчас Другой сусветнай вайны Чапэка расстралялі нацысты, у сваю чаргу Шрамэк амаль не выходзіў са сваёй кватэры і рэагаваў на рэчаіснасць паэзіяй. Цікавостка: ён амаль 50 год пражыў з Мілкай Грлдзічка-Шрамкавай, таксама анархісткай, таму яны афіцыйна і не распісваліся. Каханне, як мы ведаем, не патрабуе дазволу ні дзяржавы, ні рэлігіі.

Шрамэк быў аўтарам некалькі томікаў вершаў, п'есаў, прозы, у тым ліку а аўтабіяграфічнага рамана "Срэбны вецер" (1910 г., перапрацавагы ў 1921 г.)

Паэт-анархіст памёр у 1952 г., дачакаўшыся звання народнага паэта Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі (1946).

У гонар Шрамэка ёсць музеі, вуліцы, тэатры, зняты фільмы. Анархіст уваходзіць у канон чэшскай літаратуры XX ст., а ягоны верш з паэмы "Рэпартаж" выкарыстаны на помніку загінуўшым коням на полі бітвы пад Аўстэрліцам.

Па-расейску вершы Шрамэка друкаваліся яшчэ і ў савецкія часы, напрыклад, у зборніку "Раны і розы. Стихи четырёх чешских поэтов" (Москва 1982). У сеціве таксама можна знайсці нешматлікія пераклады (1, 2, 3). Прыпадкова мне трапіўся невялічкі беларускамоўны навуковы артыкул аб ягонай творчасці.

Аднак па-беларуску вершаў паэта-анархіста я не знайшоў, таму вырашыў перакласьці ягоны ранішні верш, які далучаю ніжэй.
  • 👍 4
More from @sashanefer
  1. Sep 19, 2026Я хотел стать художником вольным И артистом непритязательным, Раздавать своё творчество со…
  2. Sep 17, 2026Сёння на вуліцы, дзе жыву, пабачыў плакат. Гэта польскае анархісцкае ды антыфашысцкае асяр…
  3. Sep 15, 2026Мне пішуць ліст Мне пішуць ліст ваенныя паны, а там напісана: дванаццатага раніцай я павін…
  4. Sep 15, 2026Fráňa Šrámek (1877-1952)
  5. Sep 10, 2026Наста Кухта, якую я нядаўна згадваў на волі! Вельмі добрая навіна 🖤❤️
  6. Sep 8, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →