Ды яшчэ гэтая восень. На прыславутае пытанне: што такое восень? Я б адказаў - гэта рэха. І галаграма. Рэха ліхалецця і унікальная галаграма ўспамінаў.
З восенню ў мяне своеасаблівыя адносіны. Апошнім
Яе энэргетыка пазаставіла на мне нейкі шрам, які са мной ужо 8 год і, як выяўляецца, застанецца надоўга. Мо і назаўсёды. Нават восень 2020 г., таксама сумная, таксама моцны удар і выпрабаванне... затрыманне сяброў і таварышаў, пекла з ковідам і з беларускімі падзеямі, ды і яшчэ там усялякае... не можа параўнацца з 2018 г. З восенню няздзейсненых абяцанняў.
Пасля таго перыяду ў мяне заўсёды ўсплываюць тыя самыя пачуцці, тая самая палітра эмоцый, якая глыбока засела ў свядомасці. Быццам траўма вайны, пакута турмы ці патрасенне смерцю блізкай асобы. Ні вайны, ні турмы не было. Была семрць, але толькі ў снежні, а верасень, кастрычнік і лістапад ператварыліся нібыта ў палёт у бязважкасці. Нібыта ў танец з пустэчай. У сустрэчу з Шуньятай. Нібыта ў той пакой з чырвонымі фіранкамі, які адчыняў шляхі ў іншыя міры.
Але ніякіх іншых міроў не настала. Я захрас у той восені, як Дэйл Купер у Чорным вігваме. Толькі тая восень зноў і зноў нагадвае аб зробленых выбарах, аб болю, які ніколі не забыць, аб дзіўнай самотнасці, якую немагчыма напоўніць ніякім віталізмам.
З закамаркаў падсвядомасці ў галаву ўрываецца тая самая музыка выдання 2018, пад якую ізноў хочацца няспешна блукаць па вуліцах, поўных вільготнага лісця. Музыка вельмі моцна ўпплеценая ў памяць. Музыка гэта і ёсць памяць. Гэта нельга пераступіць, немагчыма перапрацаваць, няма як перамагчы. Кожную восень тое самае. Тое самае.